Беларуская Служба

Каталікі з розных краін заспявалі разам любімую песню Яна Паўла ІІ

27.05.2020 10:20
Песня ўзнікла на 100-ую гадавіну народзін папы.
        ,           .
“Барка” – гэта адна з самых папулярных рэлігійных песень, якая ва ўсім свеце атаесамляецца з постаццю папы Яна Паўла ІІ.Кадр з відэа.

Францішканскія місіянеры з гуртом Carrantuohill, сябрамі і вернікамі з розных краін дыстанцыйна разам заспявалі і запісалі «Барку», адну з любімых песень Яна Паўла ІІ. Песня ўзнікла на 100-ую гадавіну народзін Яна Паўла ІІ.

-Мы хочам далучыцца да святкавання юбілейнага году народзін святога Яна Паўла ІІ, ствараючы супольнасць песні-падзякі за яго асобу і працу, – гаворыць айцец Дзмітры Жэглін.

Ён дадае, што «Барка» – гэта адна з самых папулярных рэлігійных песень, якая ва ўсім свеце атаесамляецца з постаццю папы Яна Паўла ІІ. –Удзячныя за вялікі пантыфікат і святое жыццё нашага суайчынніка, мы хочам, каб песня вярнулася як рэха з усіх кантынентаў, на якіх працуюць польскія місіянеры, – гаворыць манах.

Запіс з нагоды 100-й гадавіны папа-паляка даступны на YouTube.

ав


Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры