Беларуская Служба

Дзяржаўныя архівы Польшчы ствараюць архіў пандэміі Covid-19

10.06.2020 07:12
Эфектам ініцыятывы будзе выключная калекцыя дакументацыі з часу заразы, створаная з удзелам цэлага грамадства.
.
.Плакат падзеі

Дзяржаўныя архівы Польшчы ствараюць архіў пандэміі Covid-19. Дзяржаўныя архівы запрашаюць прыняць удзел у акцыі «Архіў пандэміі. Грамадская калекцыя дакументаў пандэміі, выкліканай каранавірусам (SARS-CoV-2)», і паўдзельнічаць у тэматычным конкурсе.

Эфектам ініцыятывы будзе выключная калекцыя дакументацыі з часу заразы, створаная з удзелам цэлага грамадства. Сабраныя матэрыялы будуць змешчаныя ў сервісе «Шукай у архівах» (www.szukajwarchiwach.gov.pl).

Удзельнікам акцыі можа стаць кожны – прыватныя асобы, таварыствы, фонды, установы, арганізацыі. Форма матэрыялаў свабодная: рознага роду дакументы, рукапісы, альбомы, здымкі, улёткі, выразкі з газет, плакаты, мапы і т.д.

У рамках акцыі абвешчаны конкурс «O tempora, o mores! Запіскі сямейнага архівіста з часоў пандэміі A.D. 2020, выкліканай каранавірусам». –Конкурс з’яўляецца чарговым крокам для стварэння паўнавартаснай і кранаючай розныя сацыяльныя аспекты калекцыі. Мы хочам захаваць розныя сведчанні жыцця звычайных людзей, паглядзець на падзеі з іх індывідуальнай перспектывы, іх праблемы і надзеі, – гаворыць дырэктар Дзяржаўных архіваў Павал Петшык.

Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна стварыць асабісты запіс падзей, штодзённага жыцця, перажыванняў, эмоцый і досведу на працягу 60-90 дзён з часу пандэміі каранавірусу.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры