Выстава «Нябёсная варта Беларусі»
На выставе «Нябёсная варта Беларусі», якая працуе ў Мінску з 3 красавіка, прадстаўлена калекцыя абразоў з праекта «Куфар старажытнасьцяў» (збор Паўла Каралёва).
Хрыстос, Багародзіца, святы Мікола, Параскева, Георгій Пераможца – нябеснае войска, на якое спадзяваўся беларускі народ у цяжкія часы выпрабаванняў. Асаблівасць праекту ў тым, што экспануюцца таксама ліштвы – мастацкі элемент вонкавага ўпрыгожвання сялянскай хаты. Ліштвы былі перавезены з Гомеля (дзе гаспадары знялі іх з-за непатрэбнасці падчас рамонту). Лікі святых глядзяць з ліштваў нібы з вокнаў беларускіх хат.
У пэўнай ступені, абразы і ліштвы – гэта ўратаваная спадчына. Творы знаходзіліся ў кепскім стане, аднак, праведзеныя працы па кансервацыі і рэстаўрацыі, дазволілі вярнуць і падкрэсліць прыгажосць беларускага мастацтва.
Спецыяльна для выставы Студэнцкае этнаграфічнае таварыства прадставіла калекцыю ручнікоў. Рарытэты былі адшуканыя падчас экспедыцый па розных мясцінах Беларусі.
Выстава размешчана ў холе бібліятэкі Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірылы Тураўскага (адрас: Мінск, вул. Кірыла і Мяфодзія 7/1).
Экскурсіі па выставе будуць адбывацца ў выходныя дні (папярэдне трэба ўдакладніць час праз эл. пошту karaliou1982@gmail.com).
ав