На святкаванні Дня сцяга, 2 траўня, Радыё Шапэна будзе ўзгадваць постаць выдатнага кампазітара, дырыжора і настаўніка – Зыгмунта Наскоўскага ў 175-ю гадавіну з дня нараджэння. У сваю чаргу, 3 траўня, радыё запрашае на праграму з загадкай «Назавіце ПІН-код да Шапэна».
Адной з самых цікавых новых прапановаў у Радыё Шапэна будзе суботняя праграма «Chopin Talk», гаворыць дырэктар Радыё Шапэн Марцін Гмыс:
-Гэта будуць сустрэчы зоркі нашай праграмы, Марыюша Градоўскага з гасцямі. Ён будзе запрашаць зоркі музычнага шоўбізнеса, перад усім з забаўляльнай галіны, і будзе распытваць пра іх стаўленне да музыкі Фрыдэрыка Шапэна.
Трансляцыя пачнецца ў ліпені.
Іншыя праграмы Польскага радыё таксама падрыхтавалі новую вясновую праграму. Рэкламны ролік можна знайсці на YouTube-канале «Polskie Radio».
ав