Беларуская Служба

Памерла зорка італьянскай эстрады Рафаэла Кара. Ёй было 78 гадоў

06.07.2021 12:59
Сярод самых вялікіх хітоў зоркі песні: Rumore, Tanti Auguri, A far lʼamore comincia tu (яе адзіны хіт у Вялікабрытаніі), Spera, aspetta e spera або Far lʼamore з Бобам Сінкларом.
Рафаэла Кара Крыніца: youtube

 У Рыме ва ўзросце 78 гадоў памерла Рафаэла Кара (Raffaella Carrà) – спявачка, актрыса, тэлевядучая і танцоўшчыца, адна з найвялікшых зорак італьянскай эстрады, пішуць на польскім партале interia.pl.

Рафаэла Кара дэбютавала на экране ва ўзросце 9 гадоў. У фільме Tormento del passato яна з'явілася пад сапраўдным імем Раффаэла Пелоні.

У 1961 годзе яна прыняла псеўданім Рафаэла Кара. 1960-ыя годы далі ёй шмат роляў на кінаэкране, яна здымалася не толькі ў Італіі, але і ў Іспаніі і Францыі. У 1965 годзе разам з Фрэнкам Сінатрам Кара знялася ў фільме «Цягнік фон Раена».

З 1970-х гг. яна пачала выступаць на тэлебачанні, спалучаючы спевы і танцы ў сваім фірмовым стылі. Тэлевыступы ў праграме «Канцанісіма» (дзе ўпершыню быў паказаны аголены жывот) выклікалі пратэсты Ватыкана і каталіцкай царквы.

Сярод самых вялікіх хітоў зоркі песні: Rumore, Tanti Auguri, A far lʼamore comincia tu (яе адзіны хіт у Вялікабрытаніі), Spera, aspetta e spera або Far lʼamore з Бобам Сінкларом. Апошняя песня зʼявілася на саўндтрэку да фільма «Вялікая прыгажосць» Паола Сарэнціна.

Рафаэла Кара ніколі не выйшла замуж, хоць у яе жыцці было каханне на бракавала. Спявачка была зацятым заўзятарам «Ювентуса», сустракалася з футбалістам гэтага клубу Джына Стачыні.

Прычынай смерці зоркі стаў рак лёгкіх – Рафаэла Кара гадамі паліла.

эж