Ужо заўтра ў Каралеўскім замку ў Варшаве выступіць легендарны «Вольны хор». Ён ужо выступаў у Берліне, Уроцлаве, Познані. Варшаўскі канцэрт прысвечаны Марыі Калеснікавай, пачатак а 18.30 у садах Каралеўскага замка.
«Вольны хор» – гэта не толькі музычная з'ява, але і сацыялагічная. Ён зʼяўляецца вынікам пратэстаў у Беларусі, а яго выступленні забароненыя беларускімі ўладамі. Удзельнікаў хору арыштоўвалі і катавалі, каралі пазбаўленнем волі і штрафамі, таму рэпетыцыі праводзяцца ў поўнай змове, а на канцэртах артысты носяць маскі.
Восенню «Вольны хор» прэзентаваў альбом «Годныя песні», у які ўвайшлі песні і гімны беларускіх аўтараў. Калектыў прысвяціў свой альбом Раману Бандарэнку і ўсім беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду.
У альбом «Годныя песні» былі адмыслова адабраны творы, якія абуджаюць патрыятычныя пачуцці, нагадваюць нам хто мы і адкуль. Некаторыя тэксты з песень альбома былі забаронены ў розныя часы, а аўтары расстраляны. Праект «Годныя песні» – гэта адраджэнне беларускай культуры, вяртанне да сапраўдных каштоўнасцяў.
ав