Яшчэ толькі два тыдні, то бок да 31 жніўня, інтэрнэт -карыстальнікі могуць галасаваць у конкурсе «Гістарычная падзея года». Яго мэта – ушанаваць арганізатараў, стваральнікаў і ініцыятараў найцікавейшых гістарычных праектаў мінулага года, якія прасоўваюць польскую гісторыю і культуру ў краіне і за яе межамі.
Намінаваныя былі 15 найбольш цікавых праектаў у трох катэгорыях: «Падзея», «Выстава» і «Адукацыя і мультымедыя», – падкрэслівае член журы Габрыеля Сераціньска-Дэц (Gabriela Sierocińska-Dec) з Музея гісторыі Польшчы:
- Зараз працягваецца найважнейшы этап конкурсу – галасаванне публікі. У конкурсе прымаюць удзел вельмі розныя праекты, якія адбыліся ў мінулым годзе на польскім гістарычным рынку.
Каб прыняць удзел у галасаванні, трэба ўвайсці на старонку whr.muzhp.pl, пачытаць пра паасобныя падзеі і пагадзіцца на правілы конкурсу. Можна аддаць тры галасы, адзін голас за адно мерапрыемства з кожнай катэгорыі.
Габрыеля Сераціньска-Дэц падкрэслівае, што конкурс паказвае новыя гістарычныя тэндэнцыі ў Польшчы:
-Згаданы конкурс можа быць для нас такім указальнікам – што варта паглядзець, куды паехаць, што прачытаць і якую інтэрнэт старонку наведаць. Конкурс паказвае таксама новыя тэндэнцыі на рынку. Варта сачыць за ім і галасаваць, паколькі гэта прычыніцца да развіцца нашага пункту гледжання.
У гэтым годзе члены журы выбралі па пяць праектаў з больш чым 180 прадстаўленых прапаноў. У катэгорыі «Адукацыя і мультымедыя» намінацыю атрымаў спецыяльны сайт Польскага радыё «Варшаўская бітва 1920» («Bitwa Warszawska 1920»), падрыхтаваны камандай Portal PolskieRadio.pl.
Конкурсу «Гістарычная падзея года» праходзіць 14-ы раз. Яго арганізатарамі з'яўляюцца Музей гісторыі Польшчы ў супрацоўніцтве з парталам historia.org.pl і Музеем «Каралеўскія Лазенкі».
Пераможцы будуць агучаныя ў верасні.
IAR/аз