26 жніўня Беларускі дом у Варшаве ладзіць кіналекторый «Палітычная антрапалогія». Гэта паказ з цыклу лекцый, на якіх арганізатары абяцаюць разбіраюць аўтарытарныя сістэмы XX-XI стагоддзя. Мэта дадзеных лекторыяў – зрабіць дэканструкцыі сістэм, для таго, каб вылучыць іх прыроду з'яўлення ды вызначыць логіку і правілы, па якіх аўтарытарныя дзяржавы і супольнасці існуюць у сучасным свеце. Закранецца шырокі спектр палітычных сістэм і ідэалогій, ад сталінізму і фашызму, да неаліберальных ваенных рэжымаў лацінскай Амерыкі. Кожны чацвер будуць выбіраць тэму і праводзіць невялікую лекцыю, пасля чаго глядзець фільм. Пасля фільма будзе абмеркаванне.
Тэма першага кіналекторыя: «Рух Талібан і прычыны яго ўзнікнення». У гэты чацвер будзе паказаны фільм афганскага рэжысёра Сіддзіка Бармака «Усама». Дыскусія пройдзе пра пытанні гендэру ў Ісламе і прычыны зʼяўлення таталітарных палітычных структур у мусульманскім свеце.
На першы кіналекторый запрошаныя мадэратары: Марта Скугарава – гештальт-тэрапеўт, філолаг і выкладчык рускай мовы як замежнай, Аляксандр Валодзін, які ў мінулым працаваў перакладчыкам для Бежанцаў пры АДКБ ААН у Беларусі, вывучаў розныя закрытыя супольнасці і праблемы іх інтэграцыі ў глабальнае грамадства ды Кацпер Сеніцкі – адзін з фігурантаў справы «трох палякаў» незаконна арыштаваных у жніўні 2020 года, якія падвергліся сістэматычнаму гвалту з боку беларускай міліцыі ў турме Акрэсціна.
Пачатак 26.08 у 18.00 паводле варшаўскага часу.
Беларускі дом у Варшаве/нг