Ужо праз тыдзень адбудзецца бэатыфікацыя кардынала Стэфана Вышыньскага і маці Эльжбеты Ружы Чацкай. Урачыстасці адбудуцца 12 верасня ў храме Божага Провіду ў Варшаве. Сталі вядомыя падрабязнасці ўрачыстасці.
Удзел у ёй прыме каля 7 тысяч чалавек. Адпраўляць святую Імшу будуць каля 600 святароў з Польшчы, 80 польскіх біскупаў і 45 іерархаў з-за мяжы.
Мітрапаліт Варшаўскі, кардынал Казімір Ныч падкрэсліў, што з-за пандэміі вернікі павінны ўдзельнічаць у святкаванні перад усім пры дапамозе СМІ.
-Выкарыстоўваючы СМІ, якія будуць трансляваць урачыстасць, каб бэатыфікацыя стала падзеяй для цэлай Польшчы. Мы нават прасілі святароў, каб імшы ў 12-13 гадзін не праходзілі, каб вернікі маглі пры дапамозе СМІ духоўна ўдзельнічаць у бэатыфікацыі.
Партнёрам у арганізацыі беатыфікацыі з'яўляецца офіс праграмы «Незалежная». Яе дырэктар Ян Кавальскі адзначае, што ў многіх месцах Польшчы будуць размешчаны тэлебімы, якія будуць весці трансляцыю.
-Гэтых месцаў у цэлай Польшчы каля 15. Дакладная лічба будзе вядомая за 3-4 дні да бэатыфікацыі, паколькі некаторыя касцёлы яшчэ пацвярджаюць свой удзел. Мы дапамагаем з доступам да сігналу, да экранаў, таксама дапамагаем у культурніцкім плане. 11 верасня, за дзень да ўрачыстасці, у храме Божага провіду пройдзе ўрачысты канцэрт. Прагучаць творы Пэндарэцкага, Шапэна, Сідора.
Запланавана прэмʼера мастацкага фільма «Вышынскі – помста ці прабачэнне?» і канферэнцыя «Праца ў свядомасці Стэфана Вышыньскага», арганізаваная ў Музеі Яна Паўла ІІ і прымаса Вышыньскага.
Успамін кардынала Стэфана Вышыньскага будзе адзначацца 28 мая, а маці Эльжбеты Ружы Чацкай – 19 мая.
ав