Як сведчыць назва балады, абранай для радыёадаптацыі, дзеянне адбываецца ў Лондане, у доме, дзе галоўны герой (паэт) праводзіць выходныя ў адсутнасці гаспадароў. Дом не абы-які — стогадовы, парослы плюшчом, у добрым мікрараёне, з тэрасай, з якой можна назіраць, як гуляюць вавёркі і амаль прыручаныя лісы. Акрамя таго ў доме ёсць выдатная бібліятэка і бар з выдатнымі напоямі... У той час як галоўны герой захапляецца чытаннем і к'янці, дом «размаўляе» з ім сваімі гукамі і перад паэтам з’яўляюцца знаёмыя постаці - эрудыта айца Аляксандра, які некалі жыў тут; сябра, які бясследна загінуў у Афганістане; каханай жанчыны.
Паслухаць радыёпастаноўку па-польску можна па спасылцы.
ПЭН / вх