Беларуская Служба

Хэлм – горад, вядомы не толькі здабычай крэйды

14.01.2022 15:07
Пасля вызвалення ў 1944 годзе Хэлм быў нефармальнай сталіцай Польшчы.
Аўдыё
  • Хэлм – горад, вядомы не толькі здабычай крэйды
 - .
Хэлм - панарама.Autorstwa Alina Zienowicz Ala z - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=10900337

Сёння я запрашаю ў Хэлм (Chełm) – прыгожы гістарычны горад ва ўсходняй частцы Польшчы, у Люблінскім ваяводстве. Хэлм распаложаны ў 25 кіламетрах ад памежнага перахода з Украінай у Дарагуску і ў 50 кіламетрах ад мяжы з Беларуссю.

Гарадок размяшчаецца на беразе ракі Угерка, на Хэлмскім узвышшы, ад якога паходзіць і яго назва. Калісьці Хэлм быў сталіцай Княства Рускага, заснаванага Данілай Галіцкім, больш вядомым як заснавальнік Львова. У 1253 годзе князь быў каранаваны на першага караля Русі. Ад данілаўскага замка ў горадзе застаўся толькі земляны насып на Хэлмскай гары.

З пачатку свайго існавання Хэлм знаходзіўся на памежжы, што адлюстроўваецца ў яго гісторыі, а таксама ў рэлігіі і захаваных сакральных помніках. На працягу стагоддзяў ён быў праваслаўным, грэка-каталіцкім і рыма-каталіцкім біскупствам. Тут была і габрэйская абшчына. Гістарычная забудова і непаўторная атмасфера горада – гэта рэшткі яго багатай і маляўнічай гісторыі.

У 1648 годзе Хэлм спалілі казакі Богдана Хмяльніцкага. Яшчэ пазней ён знаходзіўся пад аўстрыйскім уладай, у Герцагстве Варшаўскім, а з 1815 года пад уладай Расіі.

8 кастрычніка 1939 года нямецкая армія захапіла горад, а ў 1940 годзе стварыла там закрытае гета для габрэйскага насельніцтва. У перыядзе 1941-1944 гітлераўцы заснавалі ў Хэлме адзін з найбуйнейшых лагераў для ваеннапалонных на тэрыторыі Польшчы – Шталаг 319, у якім замучылі каля 90 тысяч ваеннапалонных. Горад быў вызвалены ў ліпені 1944 года, і што цікава, нейкі час быў нефармальнай сталіцай Польшчы.

Хэлм - базіліка Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі./Autorstwa Alina Zienowicz Ala z - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3914861 Хэлм - базіліка Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі./Autorstwa Alina Zienowicz Ala z - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3914861

Пабываючы ў горадзе, варта падняцца на Хэлмскую гару, якая ўзвышаецца ў яго цэнтральнай частцы. Там размяшчаецца базіліка Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, якая можа пахваліцца цікавай гісторыяй. Першапачаткова, прыкладна ў XVI стагоддзі тут быў пабудаваны праваслаўны храм. У XVIII стагоддзі на яго руінах быў узведзены ўніяцкі сабор, які цяпер выконвае функцыю рыма-каталіцкага парафіяльнага касцёла. Будынак мае рысы позняга барока.

Хэлмскі рынак – гэта ў асноўным пашыраны фрагмент галоўнай вуліцы горада. Пасярэдзіне створанай такім чынам плошчы знаходзіцца старадаўні драўляны калодзеж. Будынкі вакол новыя, старыя драўляныя, ці то згарэлі падчас пажараў, ці то былі знесеныя.

Хэлм –Любэльская вуліца. /Autorstwa Alina Zienowicz Ala z - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3914918 Хэлм –Любэльская вуліца. /Autorstwa Alina Zienowicz Ala z - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3914918

Найпрыгажэйшым касцёлам у Хэлме лічыцца познебарочны храм Паслання Апосталаў, які стаіць на рынкавай плошчы. Яго інтэр'ер упрыгожаны цудоўнымі роспісамі, багатымі алтарамі і залатымі фігурамі. Варта дадаць, што аўтарам згаданага касцёла з’яўляецца вядомы італьянскі архітэктар Паала Фантана. На захад ад плошчы знаходзіцца меншы манастырскі касцёл Святога Анджэя, а пад узгоркам шыкоўная праваслаўная царква Святога апостала Іаана Багаслова.

З 1953 года ў Хэлме дзейнічае Музей хэлмскай зямлі, які можна пахваліцца багатай калекцыяй з каля 20 тысяч гістарычных і прыродных экспанатаў.

Аднак найбольшай славутасцю Хэлма зʼяўляюцца калідоры былой крэйдавай шахты, якія цянуцца пад старым горадам. У мінулыя часы большасць мясцовых гараджан здабывала белую горную пароду, ствараючы хаатычны лабірынт пакояў і калідораў на некалькіх паверхах.

Пустыя калідоры, узніклыя ў выніку інтэнсіўнай здабычы, служылі жыхарам у якасці падвалаў. Да нашых дзён захаваўся фрагмент шахты. У 1944 годзе шахта была ўнесена ў рэестр помнікаў. Хэлмскія падземныя калідоры ўпершыню былі адкрытыя для турыстаў яшчэ ў 1911 годзе. Пасля шматлікіх рэканструкцый яны былі зноў адкрытыя для турыстаў у 1974 годзе. У цяперашні час турыстычны маршрут складае 2 кіламетры, а экскурсія працягваецца каля 50 хвілін.

Kалідоры былой крэйдавай шахты. /Autorstwa Jacek Karczmarz - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2880407 Kалідоры былой крэйдавай шахты. /Autorstwa Jacek Karczmarz - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2880407

У сувязі з тым што горад распаложаны на мяккім вапняку, то большасць будынкаў у Хэлме мае не больш за чатыры паверхі.

Цікавай спосабам на тое, каб пазнаёміцца з горадам з’яўляецца турыстычны шлях з мядзведзікамі. 11 невялікіх бронзавых фігурак былі размешчаныя ў найбольш папулярных месцах горада, ствараючы адмысловы турыстычны маршрут.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу