Беларуская Служба

17 студзеня ў Каталіцкім Касцёле ў Польшчы будзе адзначацца 25-ы Дзень юдаізму

16.01.2022 09:17
Цэнтральная ўрачыстасць пройдзе ў Познані пад лозунгам «Мае думкі – не твае думкі».
Аўдыё
  • 17 студзеня ў Каталіцкім Касцёле ў Польшчы будзе адзначацца 25-ы Дзень юдаізму
Zdjęcia ilustracyjne
Zdjęcia ilustracyjneHimsan/pixabay.com/CC0 Public Domain

Біскуп Рафал Маркоўскі, старшыня Рады епіскапату Польшчы па рэлігійным дыялогу, звярнуў увагу на матывы арганізацыі дня юдаізму, якія павінны паказаць духоўныя і гістарычныя сувязі Каталіцкага Касцёла з юдаізмам:

-Калі мы прымаем, што пачаткі касцёла нараджаюцца ў прарокаў, патрыярхаў, у Майсея, калі мы згодныя, што гэта дзякуючы выбранаму народу Каталіцкі касцёл атрымаў аб'яўлення Старога Запавету, то хіба не трэба нічога больш, каб зразумець, на колькі глыбокія сувязі, гістарычныя і духоўныя, звязваюць юдаізм і хрысціянства.

Біскуп Рафал Маркоўскі адзначыў, што юбілейнае святкаванне Дня юдаізму з’яўляецца часткай Сіноду, які праходзіць у Касцёле, у якім Папа Францішак запрашае да дыялогу:

-Папа нагадвае пра гэтую незвычайную практыку, якой зʼяўляецца дыялог – пакорлівы, поўны павагі да іншага чалавека, настаўлены на абмен аргументамі, узаемнае зразуменне. Мы не павінны пагаджацца ў кожным пытанні, але каб мы прынамсі былі здольныя абмяняцца сваімі аргументамі і спрабавалі зразумець адзін аднога.

Дзень юдаізму распачынае Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян, які будзе праходзіць з 18 па 25 студзеня.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры