Беларуская Служба

Песню ў падтрымку Украіны запісалі Вольскі, Стыльскі, Памідораў і Органэк

28.03.2022 10:45
« І вось наш музычны ўнёсак у гэтую барацьбу. Слава Украіне! Жыве Беларусь!» – напісаў Вольскі.
 ,  ,
Юры Стыльскі, Лявон Вольскі, Томаш Органэк і Аляксандр Памідораў запісалі песню «Героям слава!» https://www.youtube.com/watch?v=tpck6xUkKqk

Беларускія музыкі Лявон Вольскі, Юры Стыльскі, Аляксандр Памідораў і польскі вядомы музыка Томаш Органэк запісалі песню «Героям слава!» ў падтрымку Украіны. Словы на ўкраінскую мову пераклаў Вячаслаў Лявіцкі.

«Самы час для салідарнасці, для згуртаванасці, для мабілізацыі ўсіх сіл ды рэсурсаў. Гэта неабходна для дапамогі Украіне ў ейнай барацьбе супраць імперыі-агрэсара. І вось наш музычны ўнёсак у гэтую барацьбу. Слава Украіне! Жыве Беларусь!» – напісаў Вольскі.

яс