Беларуская Служба

Конкурс «Быць як Ігнацы» вырашаны

22.06.2022 09:10
Ігнацы Лукасевіч быў аптэкарам і піянерам у нафтавай прамысловасці.
Газавая лямпаAliceKeyStudio/pixabay.com/CC0 Public Domain

Галоўнымі лаўрэатамі сёлетняга конкурсу і навуковай праграмы «Быць як Ігнацы», арганізаванай Фондам PGNIG імя Ігнацыя Лукасевіча, сталі вучні базавай школы з Врацанкі (Wrocanka) на Падкарпацці. Праграма «Быць як Ігнацы» мае на мэце заахвоціць дзяцей і моладзь з усёй Польшчы пашыраць свае веды ў дакладных навуках.

Віцэ-старшыня фонду Павел Рыбіцкі нагадаў, што ўдзельнікі конкурсу павінны былі выканаць шэраг задач, якіх ацэньвалі прадстаўнікі фонду. Дзеці, якія найбольш актыўна ўдзельнічалі ў занятках, маглі разлічваць на прывабныя прызы. Некаторыя задачы датычылі дзейнасці Ігнацыя Лукасевіча.

Ігнацы Лукасевіч быў аптэкарам і адным з найбольш таленавітых польскіх вынаходнікаў. Ён вынайшаў, між іншым, газавую лямпу, вулічны ліхтар, пабудаваў першую ў свеце нафтавую свідравіну. Менавіта таму Лукасевіча называюць піянерам у нафтавай прамысловасці – у 1856 годзе пабудаваў першы ў свеце нафтаперапрацоўчы завод. Лукасевіч стаў адным з найбагацейшых людзей і адным з найбольш вядомых філантропаў у Цэнтральнай Еўропе. З-за яго падтрымкі эканамічнае развіццё Галіцыі значна паскорылася. Сёлета палякі адзначалі 200-годдзе з дня яго нараджэння.

Патронам конкурсу і навуковай праграмы «Быць як Ігнацы» было грамадскае Польскае радыё.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка