Беларуская Служба

Чатыры сярэбраныя і два бронзавыя медалі заваявалі польскія школьнікі на 63-й Міжнароднай алімпіядзе па матэматыцы

21.07.2022 12:20
У камандным заліку зборная Польшчы заняла на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе ў Осла дванаццатае месца.
          63-      .
Чатыры сярэбраныя медалі і два бронзавыя заваявалі польскія школьнікі на 63-й Міжнароднай алімпіядзе па матэматыцы ў Осла.gov.pl/web/edukacja-i-nauka/

Чатыры сярэбраныя медалі і два бронзавыя заваявалі польскія школьнікі на 63-й Міжнароднай алімпіядзе па матэматыцы ў Осла, паведаміла Міністэрства адукацыі і навукі. У спаборніцтве прынялі ўдзел вучні са 104 краін свету.

У камандным заліку зборная Польшчы заняла дванаццатае месца. Першае месца занялі вучні з Кітая – кожны з іх набраў максімальную колькасць балаў. На другім месцы апынулася Паўднёвая Карэя, а на трэцім – ЗША.

Міжнародная матэматычная алімпіяда (анг. International Mathematical OlympiadIMO) – самае прэстыжнае матэматычнае спаборніцтва для старшакласнікаў. Гэта таксама самая старая прадметная алімпіяда – упершыню яна прайшла ў 1949/1950 навучальным годзе ў Румыніі. Польшча прымала Міжнародную алімпіяду па матэматыцы тройчы – у 1963, 1972 і 1986 гадах.

Перад удзельнікамі алімпіяду стаяць задачы, якія патрабуюць нестандартнага мыслення і вялікіх тэарэтычных ведаў. Падчас конкурсу яны рашаюць шэсць задач (па тры ў дзень), якія ацэньваюцца па шкале ад 0 да 7. Заданні тычацца розных галін матэматыкі: алгебры, тэорыі лікаў, геаметрыі і камбінаторыкі.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка