Дом культуры ў горадзе Бельск-Падляшскі на Беласточчыне, дзе кампактна пражывае беларуская нацыянальная меншасць у Польшчы, у ліпені правёў шэраг культурных мерапрыемстваў, якія традыцыйна прыцягнулі шматлікую публіку.
Не інакш будзе і ў жніўні. Ужо 3-га жніўня Бельск прыме Міжнародны фестываль народных танцавальных калектываў, на які прыбудуць артысты з Украіны і Чэхіі, а таксама з такіх экзатычных краін, як Індыя, Мексіка, Бурундзі ды іншых дзяржаў.
У Бельскім доме культуры як штогод адбываюцца таксама мастацкія майстар-класы для дзяцей і моладзі, якія таксама карыстаюцца вялікім зацікаўленнем, гаворыць дырэктар установы Альжбета Фёнік. З ёй размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце аўдыёфайл