Беларуская Служба

20 гадоў таму Ян Павел ІІ у Кракаве даверыў свет Божай Міласэрнасці

17.08.2022 17:32
Гэта адбылося падчас яго апошняй пілігрымкі ў Польшчу.
Аўдыё
  • 20 гадоў таму Ян Павел ІІ у Кракаве даверыў свет Божай Міласэрнасці
Ян Павал ІІ у Гэмбажэве пад Гнезнам падчас першай пілігрымкі ў ПольшчыNarodowe Archiwum Cyfrowe

20 гадоў таму - 17 жніўня 2002 г. - Ян Павел ІІ у Кракаве-Лагеўніках даверыў свет Божай Міласэрнасці. Гэта адбылося падчас яго апошняй пілігрымкі ў Польшчу.

Папа хацеў, каб паведамленне, абвешчанае пры пасярэдніцтве святой Фаўстыны трапіла да ўсіх жыхароў планеты і змяніла свет:

-Там, дзе пануе нянавісць, дзе вайна прыносіць боль і смерць невіноўным, патрэбная міласэрнасць, якая зажыўляе людскія думкі і сэрцы, нараджае мір.

Ян Павал ІІ быў абаронцам чалавечага жыцця. Таму ў Лагеўніках ён заклікаў прыняць міласэрнасць:

-Дзя няма павагі да жыцця і годнасці чалавека, патрэбная міласэрная любоў Бога.

Акт даверу свету Божай Міласэрнасці вісіць па правым баку алтара ў санктуары ў Лагеўніках. Штогод гэтае месца наведвае каля двух мільёнаў пілігрымаў.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры