«Праца першапачаткова належала калекцыі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, а зараз знаходзіцца ў калекцыі The Frick Collection у Нью-Ёрку, па-ранейшаму з'яўляецца прадметам шматлікіх інтэрпрэтацый сюжэта карціны», – тлумачыць Анджэй Бэтлей, дырэктар Вавельскага замка:
-Польскі вершнік? А можа ён не польскі? А можа гэта казак, паколькі першапачаткова карціну менавіта так і называлі. Колькі даследчыкаў, столькі інтэрпрэтацый. Таму гэта карціна, над якой можна задумвацца, але ў першую чаргу можна захапляцца. Гэта нетыповая карціна ў спадчыне Рэмбранта, але яна цудоўна намаляваная. Дзе сапраўды бачна мастацтва пэндзля.
Дырэктар Вавельскага замку дадае, што гэта ўнікальная магчымасць убачыць «Польскага вершніка». Карціна прадстаўлена ў Еўропе ўпершыню за 111 гадоў:
-Трэба памятаць, што гэта карціна, якая не можа выстаўляцца па-за The Frick Collection у Нью-Ёрку. Калі будынак музею пачалі рамантаваць, то паявілася адзіная такая магчымасць, каб карціна магла прыехаць у Польшчу.
Раней карціна выстаўлялася ў Каралеўскім парку Лазенкі ў Варшаве.
ав