1 верасня украінскія дзеці ўпершыню ідуць у школу, або вяртаюцца, каб працягнуць навучанне. У іх будзе магчымасць убачыць, пачуць і пазнаёміцца з Украінай, нягледзячы на расійскую агрэсію.
Урад працуем над тым, каб кожная пашкоджаная вайной украінская навучальная ўстанова аднавіла сваю працу, а нашы дзеці былі ў бяспецы і нішто не перашкаджала ім атрымліваць веды, заявіў Зяленскі.
Украінскі прэзідэнт нагадаў, што дзясяткі ВНУ, сотні школ і дзіцячых садкоў па ўсёй Украіне былі пашкоджаныя і разбураныя акупантамі. Яны імкнуліся пакінуць украінцаў без мінулага, гісторыі, культуры, ведаў. Але ў іх нічога не атрымалася.
Украіна працягвае жыць. Краіна развіваецца, людзі вучацца і становяцца мацней. І самае галоўнае, мы будуем сваю ўкраінскую будучыню. Вольную і незалежную, зазначыў прэзідэнт.
Зяленскі згадаў таксама пра 1 верасня 1939 года, калі польскі горад Велунь падвергнуўся страшнай бамбардзіроўцы. Нацысцкая Германія пачала вайну супраць усіх свабодных народаў, пачынаючы з Польшчы.
Прэзідэнт зазначыў, што людзі верылі ў магчымасць пазбегнуць паўтарэння тых жудасных злачынстваў і такой жорсткай вайны. Але ўсё паўтарылася 24 лютага 2022 года, калі бомбы і ракеты абрынуліся на мірныя гарады.
Зяленскі паабяцаў зрабіць усё, каб раніца 1 верасня, раніца 22 чэрвеня і раніца 24 лютага не паўтарыліся. Ніколі зноў. Давайце зробім усё, каб нянавісць канчаткова прайграла, заявіў прэзідэнт Украіны.
юл