Беларуская Служба

Фестываль Bulbamovie 2022 чакае заяўкі ад беларускіх рэжысёраў

07.09.2022 12:25
Сёлетняе Bulbamovie пройдзе ў 18-20 лістапада. 
Аўдыё
  • Фестываль Bulbamovie 2022 чакае заяўкі ад беларускіх рэжысёраў
.
.geralt/pixabay.com/CC0

Да 23 кастрычніка беларускія рэжысёры могуць падаваць заяўкі на конкурсную праграму фестывалю Bulbamovie 2022. Упершыню кінафестываль маладога беларускага кіно адбыўся ў 2011 годзе, пасля выбараў і пратэстаў у 2010, і працягваўся да 2016 году. Пасля падзей 2020 года, рэпрэсіі якога не абмінулі і творчых людзей, фестываль аднавіўся ў мінулым годзе.

Сёлетняе Bulbamovie пройдзе ў 18-20 лістапада. Дырэктар фестывалю Януш Гаўрылюк запрашае рэжысёраў падаваць свае заяўкі на фестываль.

Як і летась, фестываль будзе праходзіць у кінатэатры «Iluzjon».

ав


Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры