Беларуская Служба

У Гдыні распачаўся 14-ы Міжнародны кінафестываль «Непакорныя Нязломныя Выклятыя»

28.09.2022 11:51
Гэта агулам 200 мерапрыемстваў, у тым ліку 100 кінапаказаў, якія распавядаюць пра розныя шляхі да свабоды. 
Плакат фестывалюPAP/Albert Zawada

Сёння распачаўся 14-ы Міжнародны кінафестываль «Непакорныя Нязломныя Выклятыя» (Niepokorni Niezłomni Wyklęci). Ён праходзіць у Гдыні. Гэта агулам 200 мерапрыемстваў, у тым ліку 100 кінапаказаў, якія распавядаюць пра розныя шляхі да свабоды. У праграме – мастацкія фільмы, знятыя з галівудскім размахам, камернае кіно і дакументальныя стужкі з усяго свету.

«Гледачы змогуць прыслухацца да апошніх сведчанняў герояў, убачыць не толькі гісторыю Польшчы, але і іншых краінаў», – гаворыць дырэктар фестывалю Аркадыюш Галэмбёўскі.

-Фестываль стаў месцам, дзе мы расказваем пра шлях да свабоды палякаў, але і чэхаў, венграў, грузінаў. Кожны год прыходзяць працы з Аўстраліі ці Японіі, якія расказваюць пра пошук сваёй тоеснасці. На фестывалі будуць навінкі, як фільм «Снайпер», будзе іранскае і французскае кіно. Ёсць украінскія фільмы, якія, натуральна, расказваюць пра вайну, але ёсць і фільм пра габрэйскага баксёра, які ўдзельнічае ў баях у Асвенцыме.

У конкурсе дакументальных фільмаў будуць спаборнічаць 26 фільмаў, у тым ліку 15 з Польшчы. У конкурсе ігравога кіно – 15 прац, у конкурсе польскага дакументальнага кіно – 36. Таксама будуць узнагароджаны радыёрэпартажы. На конкурс было адабрана 17 прац.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Польска-ўкраінская выстава «Мама, я не хачу вайны» з поспехам наведала многія краіны

27.09.2022 09:17
Выставу падрыхтаваў Дзяржаўны архіў, а дзякуючы Міністэрству замежных спраў экспазіцыю могуць пабачыць жыхары многіх краін свету.