Сінод Праваслаўнай царквы Украіны выказаўся рашуча супраць перашкодаў падчас пераходу розных устаноў з афіцыйнай залежнасці ад Маскоўскага патрыярхату пад сваю юрысдыкцыю. Адмысловая заява заклікала не садзейнічаць гібрыднаму, у тым ліку і рэлігійнаму, нападу агрэсара на радзіму.
Акрамя таго, кіруючы орган гэтай аўтакефальнай, а значыць, незалежнай царквы даў вернікам магчымасць святкаваць Божае Нараджэнне 25 снежня і заснаваў адмысловую замежную пастырскую місію.
Праваслаўныя біскупы вырашылі арганізаваць асаблівую духоўную апеку для ўласнага народу, які ў выніку вайны быў вымушаны пакінуць Украіну. У сувязі з гэтым Сінод таксама накіраваў лісты Канстанцінопальскаму патрыярху Варфаламею і Мітрапаліту Варшаўскаму і ўсяе Польшчы Саве. Усё тлумачыцца клопатам пра дабро вернікаў, у тым ліку згода святкаваць Каляды паводле юліянскага календара, гэта значыць дакладна ў той жа дзень, што, між іншым, католікі. У Праваслаўнай царкве Украіны таксама запэўнілі, што ўдзел у такіх абрадах вызваляе ад звычайнага перадкаляднага посту, дазваляючы паўнавартасна адсвяткаваць Божае Нараджэнне.
Праваслаўная царква Украіны з'яўляецца самай вялікай рэлігійнай суполкай у краіне. Яе стварэнне ў снежні 2018 года і прызнанне яе незалежнасці экуменічным Канстанцінопальскім патрыярхатам выклікала моцныя пратэсты з боку Масквы. Да таго часу большасць украінскіх праваслаўных прынамсі фармальна знаходзіліся ў залежнасці ад царкоўных уладаў у Маскве.
ав