Беларуская Служба

У Цэнтры беларускай салідарнасці запрацавала сталая кніжная выстава

25.10.2022 15:00
У самы бліжэйшы час паявіцца магчымасць замовіць беларускія кнігі ў любую кропку Польшчы.
Аўдыё
  • У Цэнтры беларускай салідарнасці запрацавала сталая кніжная выстава
.
.Л.Вялічка/radyjo.net

У Цэнтры беларускай салідарнасці адбылося ўрачыстае адкрыццё сталай кніжнай выставы, дзякуючы якой беларусы ў Польшчы атрымаюць магчымасць лепш пазнаёміцца з беларускімі пісьменнікамі, выдаўцамі і літаратурай. У самы бліжэйшы час паявіцца магчымасць замовіць беларускія кнігі ў любую кропку Польшчы.

-Мы ведаем сітуацыю ў Беларусі. Рэжым імкнецца знішчыць усё нацыянальнае, пад удар трапілі таксама выдаўцы. Многія з іх пераязджаюць у Варшаву, мы вырашылі іх падтрымаць практычнымі крокамі. Да нас прыходзіць шмат беларусаў, яны змогуць падысці да шафы, паглядзець выданні і адпаведна замовіць праз інтэрнэт-краму. Яна пачне дзейнасць неўзабаве. Фізічны кнігі мы не прадаем, але ў нас іх можна пагартаць, пазнаёміцца і адразу замовіць, – расказвае прэс-сакратар цэнтра Антось Жукаў.

Душою ЦБС з’яўляецца дзіцячая школка, расказвае Антось Жукаў, якая працуе з сакавіка 2021 года. Першапачаткова яна была адкрытая для беларускіх дзяцей, але далучыліся і дзеці з Украіны. У ЦБС адкрылі прадлёнку, куды ўкраінцы маглі аддаваць сваіх дзетак у буднія дні.

-Таксама у нас праходзяць развіваючыя заняткі. У панядзелак і чацвер заняткі праводзіць беларускі рок-музыка Юры Стыльскі, які вучыць граць на гітары. У нас нядаўна быў тэатральны праект з Вольным тэатрам. Акрамя таго, дзеткі малююць, вучаць беларускую мову, ёсць тэатралізаваныя заняткі з Васілём Дранько-Майсюком. У нас ёсць музычныя заняткі, дзе дзеці спяваюць, дарэчы, піяніна нам купіў віцэ-спікер польскага Сейму. Насамрэч мы вельмі цешымся, што да нас прыходзіць такая колькасць дзетак. Школа – гэта душа нашага цэнтра. Дырэктарка школы, Хэлена Родзіна, зрабіла вялізную працу, – дадае Антось Жукаў.

ав

слухайце аўдыё

. .
. 
. .