Беларуская Служба

Сібірскі мемарыяльны музей у Беластоку атрымаў спіс польскіх ахвяр з Казахстану

27.10.2022 09:17
Яго ўдалося атрымаць дзякуючы таму, што цяпер у Казахстане рассакрэчаныя матэрыялы НКУС.
 -
Паседжанне польска-казахскай гістарычнай камісіі@muzeumpamiecisybiru

Спіс са 121 прозвішча людзей польскай нацыянальнасці, забітых падчас Вялікага тэрору, пахаваных у брацкіх магілах у Казахстане, перададзены ў Сібірскі мемарыяльны музей у Беластоку. Як падкрэсліваюць ва ўпраўленні, гэта важны дакумент, які змяшчае падрабязныя асабістыя дадзеныя, дзякуючы якім ахвяр можна назваць па імёнах і прозвішчах.

Сібірскі мемарыяльны музей – агульнанацыянальная ўстанова, якая займаецца, у прыватнасці, тэмай дэпартацыі палякаў на ўсход. Ён быў адкрыты больш за год таму.

Задача музею, акрамя пастаяннай экспазіцыі, часовых экспазіцый, кантактаў з сібіракамі і нашчадкамі сібіракоў, з'яўляецца таксама ўстанаўленне імёнаў людзей, якія былі дэпартаваныя і якія, на жаль, не вярнуліся.

Гэта першы спіс прозвішчаў, які музей атрымаў з Казахстана. Яго ўдалося атрымаць дзякуючы таму, што цяпер у Казахстане рассакрэчаныя матэрыялы НКУС і ёсць доступ да гэтых дакументаў.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

82 гады таму пачаліся дэпартацыі палякаў з даваенных усходніх тэрыторыяў Польшчы

10.02.2022 08:31
Падчас чатырох хваляў дэпартацыі ў 1940–1941 гадах у глыб Расіі былі вывезеныя 1 мільён 300 тысяч чалавек.

156 гадоў таму палякі ў Сібіры паднялі Кругабайкальскае паўстанне

25.06.2022 06:02
24 чэрвеня 1866 году ў Забайкаллі пачалося паўстанне, паднятае ссыльнымі палякамі.