Госць музычнай перадачы на гэты раз – польскі вакаліст і аўтар тэатральных пастановак Януш Радэк (Janusz Radek). Януш належыць да той разнавіднасці артыстаў, пра якіх інфармацыі ў агульнадаступных крыніцах не шмат, затое па спісе выдадзеных кружэлак бачна, што гэта вельмі працавіты выканаўца. Працуе, а не шукае скандалаў і магчымасці паказаць сябе. Пра такіх людзей казаць і прадстаўляць іх творчасць асабліва прыемна.
Нарадзіўся Януш Радэк у красавіку 1968 года ў горадзе Старахавіцэ. У адрозненні ад большасці музыкантаў, Радэк не вучыўся ў музычнай школе. Ён закончыў звычайны агульнаадукацыйны ліцэй, а пазней – факультэт гісторыі Ягелонскага ўніверсітэту ў Кракаве. Дарэчы, падчас вучобы ва ўніверсітэце музыкант пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, Бэатай, якая працуе суддзёй. У сям’і дзве дочкі, гэтая пара – хутчэй выключэнне, чым правіла ў асяроддзі эстрадных людзей, паколькі, нягледзячы на тое, што яны разам ужо такі доўгі час, Бэата і Януш не даюць падстаў для пляткарства і скандалаў, яны шчаслівыя ў сваім саюзе. Магчыма, таму, што музыка і эстрада – гэта хутчэй другаснае зацікаўленне Януша, а не першае і найважнейшае. Гэта, бадай, яго хобі, якое стала працай і добрай крыніцай даходу.
Як я ўжо згадала, Радэк не вучыўся ў музычнай школе, не хадзіў на курсы вакальнага спеву, але трэба сказаць, што ён – вельмі таленавіты чалавек, паколькі можа спяваць пры дапамозе чатырох актаваў. Бальшыня сцэнічных артыстаў выкарыстоўвае максімальна тры актавы. А пачынаў сваю музычную кар’еру музыкант з так званай спеўнай паэзіі (poezja śpiewana), выкарыстоўваючы між іншым вершы польскага паэта Баляслава Лесьмяна.
А песня, якую я вам прапаную паслухаць у выкананні Януша Радэка, была напісана на верш іншай польскай паэткі – Галіны Пасьвятоўскай. Называецца кампазіцыя «Я чакаю цярпліва» (Czekam wytrwale).
Czekam, czekam wytrwale tak bardzo dotykają, dotykają mnie dni, moja tęsknota jest tęsknotą planet zmarzłych, tęskniących, a Ty jesteś słońcem, które pozwala mi żyć. Jest znowu wieczór, na dachach leży śnieg i dni tak lekko biegną nie wiadomo gdzie.
Czekam, czekam wytrwale tak bardzo dotykają, dotykają mnie dni, moja tęsknota jest tęsknotą planet zmarzłych, tęskniących, a Ty jesteś słońcem, Ty jesteś w moim tętnie, we mnie powstajesz najgłębiej i każdy oddech na mrozie krzepnie, przypomina, że jesteś-znów odeszłaś ode mnie. Nie umiem powiedzieć słowem, nie słowem tęsknię, ale rękoma zamykającymi przestrzeń, ale krwią obmywającą ręce, ale krwią obmywającą ręce.
Nie wiem co kocham bardziej - Ciebie czy pragnienie za Tobą. Nie wiem, co kocham, czy pocałunek czy pragnienie pocałunku.
Я чакаю, я цярпліва чакаю, так моцна кранаюць, кранаюць мяне дні, мая туга – гэта туга замерзлых планет, якія прагнуць, а Ты – сонца, якое дазваляе мне жыць. Зноў вечар, на дахах ляжыць снег, і дні так лёгка бягуць, невядома, куды.
Я чакаю, я цярпліва чакаю, яны так кранаюць мяне, дні кранаюць мяне, мая туга – гэта туга замерзлых планет, якія сумуюць, а Ты – сонца, Ты ў маім пульсе, ты паўстаеш глыбей ува мне, і кожны подых на марозе цвярдзее, нагадвае, што ты ёсць – ты зноў сышла ад мяне. Я не магу сказаць словам, я не словам сумую, а рукамі, што замыкаюць прастору, а крывёй, якая абмывае рукі...
Я не ведаю, што я кахаю больш - цябе ці жаданне цябе. Я не ведаю, што я кахаю - пацалунак ці чаканне пацалунку.
Czekam wytrwale – гэтае словазлучэнне я пераклала як «чакаю цярпліва», але калі скарыстаць даслоўным перакладам, то атрымалася б «я чакаю стойка або настойліва».
Dotykają mnie dni – мяне кранаюць дні – у значэнні: для мяне гэта балюча, гэтыя дні прыносяць мне нейкія непрыемныя эмоцыі, душэўны боль, пакуты. Напрыклад:
Bardzo mnie dotknęły twoje słowa – мне стала вельмі балюча ад тваіх словаў (яны мяне ўразілі).
Zmarzłych planet – замерзлых планет. Тут, у граматычным сэнсе, усё, канешне, зразумела, я толькі хачу звярнуць увагу на дыфтонг rz, які ў іншых словах польскай мовы чытаецца як ж, але тут, у дадзеным выпадку, застаюцца два гукі – r i z.
Dni biegną – дні бягуць. Для палякаў дні могуць таксама ісці (dni idą), прамінаць (mijają) або несціся (pędzą).
Oddech na mrozie krzepnie – подых або дыханне на марозе цвярдзее, замярзае, а дзеяслоў krzepnąć часцей за ўсё выкарыстоўваецца ў словазлучэнні з выразам «кроў» – krew krzepnie. У дадзеным выпадку перакладаем «кроў згортваецца».
нг