Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны і Музычнае агенцтва Польскага радыё падрыхтавалі яго да кульмінацыі Года польскага рамантызму. Адзінаццаць песень былі запісаны ў студыі Польскага радыё, якое ўзяло медыяпатранат над праектам – кажа старшыня праўлення Польскага радыё Агнешка Каміньска:
-Незвычайная аранжыроўкі, цудоўныя песні, таксама нечаканыя. Гэта тэксты Адама Міцкевіча, Цыпрыяна Каміля Норвіда, Яна Чачота, Красіньскага, якія мы ведаем са школы ў выглядзе вершаў. Аказваецца, яны цудоўна гучаць у музычных аранжыроўках. Дзякуючы гэтаму польскі рамантызм становіцца бліжэйшы сэрцу палякаў.
Творы выдатных польскіх паэтаў эпохі рамантызму інтэрпрэтавалі Рафал Бартміньскі, Лукаш Драпала, Мацей Паўляк, Януш Радэк, Анастасія Сіміньска, Вольга Шаманьска і Матэвуш Зёлка. Музычны кіраўнік праекта – Ян Стаклоса.
У межах праекту «Польскае радыё» выдала таксама калекцыйны вінілавы альбом «Адно сэрца.(Кан)тэксты польскага рамантызму».
ав