Беларуская Служба

Да канца снежня ў літоўскай Вільні можна ўбачыць выставу «Пісьменнікі дваццацігоддзя»

28.12.2022 14:25
У ёй прадстаўлены профілі польскіх пісьменнікаў, якія тварылі ў часы ІІ Рэчы Паспалітай.
Аўдыё
  • Да канца снежня ў літоўскай Вільні можна ўбачыць выставу «Пісьменнікі дваццацігоддзя»
.
.фота: pol.org.pl

Аўтар выставы Пётр Язерскі патлумачыў, што яе мэта – паказаць творцаў папулярнай літаратуры, якія часта забываюцца і застаюцца без увагі ў сучасных даследаваннях.

«Мы прадстаўляем аўтараў дэтэктываў, кніг для дзяцей, прыгодніцкіх кніг для дзяцей і піянераў рэпартажу», – адзначыў Пётр Язерскі.

Дзякуючы гэтаму можна ўзгадаць постаці Эміля Зэгадловіча, аўтара «Zmór» і «Motorów», Стэфана Грабіньскага, які лічыцца класікам літаратуры жахаў ва ўсім свеце, ці Зоф’і Косак-Шчуцкай, спецыяліста ў гістарычнай прозе.

«Гэтая выстава – таксама аповед пра часы, якія ўжо мінулі. Дзякуючы ёй мы можам зазірнуць за заслону гісторыі і ўбачыць, як жылі і рабілі літаратурную кар’еру людзі ў міжваенны час», – дадаў Пётр Язерскі.
Арганізатарам выставы з'яўляецца фонд «Дапамога палякам на Усходзе». Яе можна пабачыць у Доме польскай культуры ў Вільні. У студзені экспазіцыя адправіцца ў Трокі пад Вільняй. Выстава таксама даступная ў інтэрнэце.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры