Каардынатар агляду Рафал Паўлоўскі тлумачыць, што ў яго рамках будзе паказана 70 фільмаў:
-У пераважнай большасці гэта мастацкія фільмы, але будуць і дакументальныя, якія паказваліся ў польскіх кінатэатрах у мінулым годзе. Дыяпазон вельмі шырокі, паколькі з аднаго боку гэта фільмы, якія збіралі рэкордную колькасць гледачоў, як «Лісты да М. 5», а на другім полюсе фільм «Silent Twins» Агнешні Смачыньскай, прэм’ера якога адбылася на Канскім фестывалі, пасля яго ацанілі на кінафестывалі ў Гдыні. Будзе самы тытулаваны фільм «Хлеб і соль» Дам’яна Кацура.
Рафал Паўлоўскі дадае, што падчас агляду, акрамя кінапаказаў, запланавана 29 сустрэч з іх стваральнікамі.
Намінацыі ва ўсіх катэгорыях «Арлоў-2023» будуць абвешчаныя 8 лютага, імя пераможцы «Арлоў-2023 за жыццёвыя дасягненні» – 1 сакавіка, цырымонія ўзнагароджання прэміі адбудзецца 6 сакавіка.
ав