Беларуская Служба

Капенгаген мае сваю Русалачку, а Аўгустаў – Голую Зоську (ФОТА)

10.02.2023 15:01
Помнік няшчаснай дзяўчыне знаходзіцца на возеры Распуда, непадалёка ад Аўгустава.
Аўдыё
  • Капенгаген мае сваю Русалачку, а Аўгустаў – Голую Зоську
Голая Зоська Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Голая Зоська – гэта таямнічая гераіня незлічоных аўгустоўскіх легендаў. Помнік няшчаснай дзяўчыне знаходзіцца на возеры Распуда, непадалёка ад Аўгустава. Скульптуру выканаў ураджэнец сталіцы Аугустоўскай зямлі Вальдэмар Дзяконьскі, які пражывае і працуе ў Канадзе. Помнік Голай Зосьцы і шматлікія легенды пра яе трагічны лёс хутка сталі дадатковай прываблівасцю для турыстаў, якія наведваюць Аўгустоўшчыну.

Bозерa Распуда /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Bозерa Распуда /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На маляўнічым аўгустоўскім возеры Распуда знаходзіцца мыс з інтрыгуючай назвай: Голая Зоська, побач з якім стаіць скульптура голай дзяўчыны. Паўвостраў размешчаны пасярэдзіне паўночна-ўсходняга берага возера ў гміне Навінка, на адміністрацыйнай мяжы горада Аўгустава, прыкладна 300 метраў на захад ад дарогі, якая злучае Аўгустаў з Сувалкамі.

Паўвостраў высокі, пясчаны, пакрыты рэдкім лесам, але ён акружаны больш густым хваёвым лесам Аўгустоўскай пушчы. З паўвострава бачная панарама возера Распуда.

Голая Зоська / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Голая Зоська / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Адкуль паходзіць назва паўвострава Голая Зоська сёння ўжо ніхто не памятае і, магчыма, таму яна суправаджаецца мноствам міфаў.

Паводле аднаго з іх, назва мыса паходзіць ад імя простай дзяўчыны, якая ў Купалле пускала свой вянок. Калі ён павіс у чароце, Зоська пайшла ў ваду, адчапіць яго і патанула.

Іншая легенда расказвае пра маркітанку Зоську, якая ішла ўслед за арміяй Напалеона на ўсход у 1812 годзе. Абвінавачаная французамі ў падвойным шпіянажы, яна страціла жыццё ў драматычных абставінах менавіта на мысе.

Голая Зоська / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Голая Зоська / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Паводле яшчэ іншай легенды, у 1812 годзе дачка лесніка з непадалёкай вёскі Клёнаўніца закахалася ў рускага афіцэра і здрадзіла французам, на якіх раней працавала. Французы, схапіўшы дзяўчыну, павесілі яе на паўвостраве, а вецер парваў яе вопратку – таму і яна голая.

Іншыя міфы расказваюць пра дачку лесніка, закаханую ў рускага афіцэра, але падчас паўстання 1830 года або пра Зоську – нявесту юнака з Аўгустава, які ваяваў у паўстанні 1863 года ў атрадзе Вавера ў бліжэйшых лясах.

Ёсць і даволі сучасныя гісторыі пра Голую Зоську. У кожнай з іх Зоська – гэта шчыра закаханая дзяўчына, звязаная Аўгустоўскай зямлёй, лёс якой аказаўся вельмі трагічным.

Голая Зоська / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Голая Зоська / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Голая Зоська захавалася ў апавяданнях і дала назву гэтаму месцу, якое для тысячаў наведвальнікаў застаецца месцам незабыўных успамінаў, часта вельмі шчаслівых.

На думку іншых, паходжанне назвы мыса можа быць яшчэ іншым. А менавіта Голай Зоськай рыбакі называлі неўраджайнай, небагатай у рыбу глыбіні, што магло быць адсылкай да майскага свята Зоф’і, якое прыпадала на галодную раннюю вясну.

Урачыстае адкрыццё скульптуры легендарнай Голай Зоські адбылося 27 чэрвеня 2015 года. Помнік быў зроблены з блока пяшчаніка, вагой у 3,5 тоны, які быў прывезены ў Аўгустаў са Свентакшыскіх гор – найбольш высокай часткі Кялецка-Сандамірскага ўзвышша.

Скульптура паказвае сядзячую, голую жанчыну натуральных памераў. Яна размешчана на возеры на спецыяльнай платформе. Фігура разам з пастаментам важыць больш за тону.

Як мы ўжо згадалі, помнік выканаў аўгустоўскі мастак Вальдэмар Дзяконьскі, выпускнік Кафедры скульптуры Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Варшаве, які ўжо 30 гадоў жыве і працуе ў Канадзе.

Голая Зоська / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Голая Зоська / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У сваю чаргу з рознымі варыянтамі легенды пра Голую Зоську можна пазнаёміцца ў кнізе пад загалоўкам: «Голая Зоська – адгалоскі легенды», аўтарства Барбары Асташэўскай, якая з’яўляецца аўтаркай ідэй заснавання помніка.

Помнік няшчаснай дзяўчыне, усталяваная ў натуральным пейзажы возера і лесу, з'яўляецца незвычайным турыстычным абʼектам на маршруце ў вядомую даліну Распуда і абавязковым пунктам на маршруце суднаходаў, якія ходзяць па возеры Распуда. Сёння кожны хоча сфатаграфавацца з Голай Зоськай.

Голая Зоська / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Голая Зоська / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Прынамсі з міжваеннага перыяду паўвостраў Голая Зоська быў месцам размяшчэння турыстычных базаў і лагераў. Сёння тут таксама дзейнічае невялікая турбаза і домікі для адпачынку. Між тым, некаторыя турысты кажуць, што прывід Зоські апоўначы надалей блукае па мысе.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Аўгустаў – сталіца воднага спорту на Падляшшы (ФОТА)

26.08.2022 13:01
Сімвалам горада з’яўляецца Аўгустоўскім каналам – гістарычны помнік з ХІХ стагоддзя.