Беларуская Служба

Апошнюю кнігу Ганны Севярынец цяпер можна паслухаць у аўдыяфармаце

15.02.2023 11:23
«Мая школа» выйшла ў аўтарскай агучцы.
.
..

«Мушу папярэдзіць маіх шаноўных чытачоў. Перад вамі – не ўспаміны, не настаўніцкі дзённік, не блог у «Фэйсбуку», а мастацкі твор з усімі адпаведнымі атрыбутамі, і найперш – мастацкай выдумкай. Героі, сітуацыі, школы і горад у гэтай кнізе альбо прыдуманыя, альбо моцна пераасэнсаваныя мной з гледжанага ў жыцці. Таму прашу мець на ўвазе: амаль усе імёны ў кнізе «Мая школа» несапраўдныя, усе супадзенні – выпадковыя», – так пра сваю кнігу гаворыць сама Ганна Севярынец.

Папяровая версія выдадзена выдавецтвам «Лімарыус». Аўдыякніга была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.

Агучыла Hanna Sieviaryniec, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на сайце audiobooks.by.

Паслухаць першую главу бясплатна можна на ютубе.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры