Беларуская Служба

Завяршаецца Міжнародны фестываль праваслаўнай царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2023»

28.05.2023 09:17
Ён распачаўся ў чацвер у Беластоку інаўгурацыйным канцэртам, прысвечаным музыцы Кшыштафа Пендарэцкага ў сувязі з 90-годдзем з дня яго нараджэння.
Аўдыё
  • Завяршаецца Міжнародны фестываль праваслаўнай царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2023»
      2023
Міжнародны фестываль праваслаўнай царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2023» PAP/Michał Zieliński

Міжнародны фестываль праваслаўнай музыкі мае 42-гадовую традыцыю і лічыцца адным з найважнейшых мерапрыемстваў у свеце па прадстаўленні і папулярызацыі праваслаўнай музыкі; праводзіцца ў сталіцы Падляшскага ваяводства ўжо 20 гадоў, але бярэ пачатак у Гайнаўцы, якая і цяпер захавалася ў яе назве.

Арганізатары падкрэсліваюць, што – з улікам папярэдніх выданняў – падчас фестывалю царкоўную музыку выконвалі хоры з розных краін свету, незалежна ад нацыянальнасці і веравызнання: свецкія, праваслаўныя, каталіцкія, грэка-каталіцкія, юдэйскія і стараверскія, пратэстанты, мусульмане або будысты.

Сёлета на конкурсных праслухоўваннях польскіх выканаўцаў няма. У іх прымуць удзел дзевяць замежных хораў з Латвіі, ЗША, Румыніі, Малдовы, Эстоніі, Балгарыі, Грэцыі, Украіны і Казахстана. У сувязі з міжнароднай сітуацыяй няма выканаўцаў з Расіі і Беларусі – краін, традыцыйна звязаных з праваслаўем. Падобнае было і на леташнім выпуску.

Ва ўступным канцэрце «Сакральнасць Усходу і Захаду ў харавой музыцы Кшыштафа Пендарэцкага» выступіў хор Нацыянальнай філармоніі з Варшавы. Адкрылася таксама выстава «Маэстра Пендарэцкі і фестываль», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння кампазітара.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры