.
Часовая экспазіцыя складаецца з 10 шырокафарматных вонкавых пано з цытатамі Яна Паўла ІІ (пераважна з пілігрымкі Папы ва Украіну ў чэрвені 2001 г.) і панарамныя сучасныя фотаздымкі часоў вайны. Графіка будзе выканана ў двух колерах: цёмна-сінім і шэрым.
Галоўная мэта выставы – прадставіць слаўныя моманты гісторыі Украіны і этапы пабудовы ўласнай ідэнтычнасці. Візуальны пласт пакажа цяжкую працу па фармаванні культуры і гісторыі Украіны і сутыкненне з сучаснымі цяжкасцямі – вайной з Расіяй.
Гэта таксама будзе праява імкнення Украіны быць прызнанай еўрапейскай краінай. Барацьба, якую вядуць украінцы, будзе падсумавана на выставе найважнейшай цытатай Святога Айца: «Дзякуй, Украіна, што абараніла Еўропу ў стойкай і гераічнай барацьбе з захопнікамі».
Экспазіцыя «Мы ў Еўропе» будзе працаваць з 22 верасня да 6 лістапада.
Выстава мае сваю версію, даступную для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, анлайн-версію – на сайце музею www.mt514.pl (Музей Яна Паўла ІІ і прымаса Стэфана Вышыньскага), выстава суправаджаецца экскурсіяй па пастаяннай экспазіцыі музею на ўкраінскай мове – у канцы верасня 2023 году і эсэ на польскай і ўкраінскай мовах – пра стасункі Яна Паўла ІІ з Украінай – даступны на www.mt514.pl.
ав