Беларуская Служба

2 кастрычніка ў Берліне пройдзе вернісаж выставы пад назвай «Дзве вайны – адна пакута»

27.09.2023 11:30
Гэта ўніверсальны аповед пра досвед дзяцей, якія апынуліся ў драматычных гістарычных падзеях, зняволеных або высланых у выніку ўзброеных канфліктаў.
Аўдыё
  • 2 кастрычніка ў Берліне пройдзе вернісаж выставы пад назвай «Дзве вайны – адна пакута»
.
..

. .

«Я прыбіраю пакоі і займаюся іншымі справамі. Ежы прыйшоў са шпіталя здаровым, цяпер зноў захварэў на запаленне лёгкіх і ваду ў баку. Я вельмі хвалююся, каб не стала горш», – чытаем у фрагменце ліста дзіцяці з лагера на вуліцы Пшэмысловай.

Гэтыя і многія іншыя ўспаміны польскіх і ўкраінскіх дзяцей, пацярпелых ад трагедыі вайны, можна будзе прачытаць на новай выставе Музею польскіх дзяцей – ахвяраў таталітарызму пад назвай «Дзве вайны – адна пакута». Адкрыццё выставы адбудзецца 2 кастрычніка 2023 г. на плошчы Вашынгтон у Берліне, пачатак у 15.50.

Выстава «Дзве вайны – адна пакута» – гэта ўніверсальны аповед пра досвед дзяцей, якія апынуліся ў драматычных гістарычных падзеях, зняволеных або высланых у выніку ўзброеных канфліктаў.

Выстава, якую мы падрыхтавалі, заклікана нагадаць усім, што следствам кожнага ўзброенага канфлікту з'яўляюцца пакуты дзяцей. Незалежна ад гістарычнай эпохі, гэта найбольш яркая праява гістарычнай несправядлівасці, – тлумачыць доктар Ірэнэвуш Пётр Маж, дырэктар Музею польскіх дзяцей – ахвяраў таталітарызму.

Трагічны лёс наймалодшых ахвяраў вайны быў прадстаўлены праз фрагменты лістоў маладых вязняў нямецкага канцлагера для польскіх дзяцей у Лодзі і лісты ўкраінскіх дзяцей перыяду ўварвання Расійскай Федэрацыі.

– У гэтых лістах мы бачым агульныя элементы – гэта жаданне бяспекі і хатняга цяпла, а таксама бясконцая надзея на лепшае заўтра. 78 гадоў прайшло з моманту заканчэння Другой сусветнай вайны, але сёння гісторыя зрабіла кола, і мы зʼяўляемся сведкамі пакут дзяцей ва Украіне. Нягледзячы на амаль восем дзесяцігоддзяў, мы бачым, што маштаб і вымярэнне гэтых трагедый аднолькавыя, – дадае доктар Ірэнэвуш Пётр Маж.

Экспазіцыя складаецца з дваццаці чатырох пано. Першыя чатыры знаёмяць з тэматыкай выставы, а астатнія дваццаць дошак расказваюць гісторыі дзяцей, якія пацярпелі ад вайны. Дзесяць дошак прадстаўляюць спісы маладых вязняў лагера ў Лодзі, а наступныя дзесяць тычацца ўкраінскіх дзяцей, вымушаных уцякаць са сваіх дамоў у выніку расійскага ўварвання.

«Я не разумела, як гэта магло здарыцца, калі над галавой ляталі ваенныя самалёты, па вуліцах ездзілі танкі, паўсюль ішлі баі, а дом тросся ад выбухаў... як не было электрычнасці, інтэрнэту, вады, ацяплення і ежы...», – успамінае сведка нападу РФ на Украіну Аліна.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры