18-22 кастрычніка ініцыятыва Інстытут беларускай кнігі ладзіць стэнд беларускага вольнага выдавецтва на Франкфурцкім кніжным кірмашы. Акрамя продажу кніг будзе таксама праводзіцца дыскусійная панэль, расказвае каардынатар міжнародных праектаў Інстытуту беларускай кнігі Ала Пігальская:
-Гэта наш першы досвед, калі мы ўдзельнічаем стэндам. Мы ўдзячныя арганізатарам, яны вырашылі, што ў гэтыя цяжкія часы мы можам не толькі стэндам паўдзельнічаць, але і распавесці пра нашую сітуацыю. Я спадзяюся, што гэта дапаможа нам распрацаваць стратэгію распаўсюду. Нашыя выдавецтвы адраджаюцца, у тым ці іншым выглядзе. Але заўсёды застаецца праблема распаўсюду.
Франкфурцкі кніжны кірмаш – найбуйнейшае падобнае мерапрыемства ў свеце. Больш за 7000 экспанентаў з больш чым 100 краін. Франкфурцкі кірмаш – гэта вялікая сустрэча выдавецкай індустрыі, бібліятэкараў, кнігагандляроў, ілюстратараў, аўтараў, а таксама пастаўшчыкоў праграмнага забеспячэння, дзе яны прадставяць больш за 400 000 выданняў.
ав