Беларуская Служба

Біскупец – выдатная база для аматараў актыўнага адпачынку на Варміі (ФОТА)

17.11.2023 11:01
На тэрыторыі гміны Біскупец знаходзіцца ажно 14 азёраў, плошчай у больш за чатыры гектары.
Аўдыё
БіскупецAnna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Біскупец (Biskupiec)– горад у Вармінска-Мазурскім ваяводстве, распаложаны ў 40 км на ўсход ад Ольштына. Горад ганарыцца сваім прыгожым распалажэннем сярод, акружаных лясамі азёраў. Па гэтай прычыне, Біскупец – гэта выдатнае месца для аматараў фізічнай актыўнасці на ўлонні прыроды.

Біскупец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Біскупец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Узнікненне Біскупца звязана з паселішчам, якое вырасла побач з замкам, пабудаваным вармінскім біскупам Генрыкам Сорбамам(Henryk Sorbom). Шчыт, які з'яўляецца сямейным гербам біскупа, мы можам пабачыць у гербе горада. Гарадскія правы Біскупец атрымаў у 1395 годзе. Такім чынам, мястэчка з’яўляецца самым маладым з 12 гарадоў Варміі.

Біскупец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Біскупец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На пачатку Біскупец быў невялікім, бедным мястэчкам, акружаным абарончымі мурамі з дзвюма брамамі. У яго цэнтры знаходзілася рынкавая плошча, у паўднёва-ўсходняй частцы якой размяшчалася гарадская ратуша. Яго першыя жыхары, верагодна, паходзілі з ваколіцаў Барчэва і Рэшэля. Гандлёвыя шляхі, якімі карысталіся тагачасныя купцы, абміналі горад, таму асноўным заняткам і крыніцай даходаў ягоных жыхароў да сярэдзіны XІX стагоддзя былі земляробства і жывёлагадоўля.

Біскупец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Біскупец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Біскупец неаднаразова знішчалі эпідэміі і пажары. Не пашкадавалі яго таксама польска-тэўтонскія войны. Горад быў разбураны і разрабаваны. Менавіта ў гэтым перыядзе быў разбураны біскупскі замак, які пазней ужо і не аднаўляўся.

Біскупец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Біскупец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

З сярэдзіны XVІ стагоддзя ў гарадку пачалі пасяляцца палякі з Мазовіі. У гэтым часе горад, які рупліва адраджаўся, падвяргаўся чарговым выпрабаванням – зноў стаў ахвярай пажараў, эпідэміяў, а ў выніку першага падзелу Польшчы – апынуліся пад уладай Прусіі. З гэтага моманту ў гісторыі горада пачаўся перыяд звязаны з прускай дзяржавай, а затым і нямецкім рэйхам.

Біскупец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Біскупец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У пачатку XІX стагоддзя горад зноў апынуўся ў цэнтры ваенных падзеяў, паколькі знаходзіўся на шляху маршу напалеонскіх войскаў. Гэты «французскі досвед» надоўга вычарпаў сілы і фінансавыя магчымасці яго жыхароў.

Біскупец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Біскупец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Аднак з сярэдзіны XIX стагоддзя, калі Біскупец пачаў выконваць ролю адміністрацыйнага цэнтра, зноў атрымаў шанец на развіццё. Таксама Першая сусветная вайна забыла пра Біскупец – горада не закранулі непасрэдныя ваенныя дзеянні. Аднак ужо Другая сусветная вайна нанесла гораду балючыя раны – на яго тэрыторыі дзейнічалі ажно тры лагеры для ваеннапалонных. Вайна скончылася ў Біскупцы з уваходам савецкай арміі ў лютым 1945 года.

Cядзібай гарадскіх і гмінных уладаў, Біскупец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Cядзібай гарадскіх і гмінных уладаў, Біскупец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сучасны Біскупец – гэта чароўны, спакойны гарадок, дарэчы член Міжнароднай асацыяцыі гарадоў cittaslow, якая займаецца папулярызацыяй малых гарадкоў, як месца для гарманічнага жыцця – альтэрнатыву мітусні вялікага горада і пастаяннай глабалізацыі. Для дасягнення гэтай мэты Біскупец паслядоўна ажыццяўляе розныя праекты, між іншым, у галіне аховы навакольнага асяроддзя, папулярызацыі культурнай спадчыны і развіцця турызму.

Kасцёл св. Яна Хрысціцеля, Біскупец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Kасцёл св. Яна Хрысціцеля, Біскупец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Месцы, якім варта больш уважліва прыглядзецца ў Біскупцы, гэта характэрная гатычная гарадская планіроўка старога горада з комплексам камяніцаў. Гэта таксама, пабудаваны каля 1580 года касцёл св. Яна Хрысціцеля – адзін з найстарэйшых помнікаў горада.

Былы евангельскі касцёл (1842-1846), Біскупец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Былы евангельскі касцёл (1842-1846), Біскупец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Увагі заслугоўвае таксама былы евангельскі касцёл (1842-1846), цяпер каталіцкі касцёл блаславёнай Караліны Кузкоўны(Karoliny Kózkówny) з характэрнай чатырохкутнай вежай. Варта ўспомніць, што згаданая святыня была падарункам караля Фрыдрыха Вільгельма ІV для жыхароў горада.

Біскупец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Біскупец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Варта таксама паглядзець фрагменты абарончых сценаў з XІV стагоддзя, а таксама прыгожы будынак, які з’яўляецца сядзібай гарадскіх і гмінных уладаў.

Біскупец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Біскупец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Aматараў актыўнага адпачынку, якія наведваюць Біскупец, чакае, між іншым, Брадніцкі ландшафтны парк, размешчаны ў паўднёвай частцы гміны, Заказнік «Возера Карась» – уключаны ў міжнародны спіс Рамсарскай канвенцыі аб ахове водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння. У сваю чаргу Заказнік «Дэмбова» – ахоўвае натуральны букавы лес. Акрамя таго на тэрыторыі гміны размяшчаецца 15 вясковых паркаў.

Біскупец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Біскупец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У горадзе пачынаецца роварная сцежка агульнай працягласцю ў 65 км, якая вядзе праз навакольныя вёскі. На тэрыторыі гміны Біскупец знаходзіцца ажно 14 азёраў, плошчай у больш за 4 гектары, дзе можна купацца ці займацца рознымі відамі воднага спорту. Паблізу азёраў ёсць гатэлі і базы адпачынку.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Смуткуючы Хрыстос з купала львоўскай капліцы «прызямліўся» ў Варшаве (ФОТА)

03.11.2023 11:01
Выкананая з вапняку скульптура прайшла ў Польшчы дбайную кансервацыю, што можна пабачыць на адмысловай выставе.

Запрашаем у каралеўскія рэзідэнцыі ў Польшчы

10.11.2023 12:01
У рамках акцыі «Бясплатны лістапад» найпрыгажэйшыя і найбольш вядомыя замкі і палацы ў Польшчы можна наведаць цалкам бясплатна.