Беларуская Служба

На дабрачынную акцыю Польскага радыё «Калядныя ёлкі» паступіла каля тысячы мастацкіх прац

22.11.2023 10:19
Падчас мінулагодняй акцыі падчас аўкцыёну было сабрана агулам 121 730 злотых.
.
.Cezary Piwowarski/Polskie Radio

На дабрачынную акцыю Першай праграмы Польскага радыё «Калядныя ёлкі» паступіла каля тысячы мастацкіх прац, зробленых дзецьмі і моладдзю. Зараз калядныя карціны будзе ацэньваць журы ў складзе: мастак праф. Францішак Масьлушчак, графік Марэк Яромскі і ілюстратар Мацей Шымановіч, – распавяла каардынатар акцыі Дарота Трушчак:

-Многія гады тэма нашага конкурсу – таямніцы святаў Божага нараджэння. Фантазія і мастацкія здольнасці ўдзельнікаў цудоўныя: хапае анёлаў, санак, Мікалаяў, зімовых краявідаў. Штогод нашае журы мае клопат, каб выбраць 20 прац, якія ўзнагароджваюць. У сувязі з гэтым адзначаныя будуць яшчэ 40 аўтараў.

З пятніцы найлепшыя выбраныя працы будуць апісвацца на Першым канале Польскага радыё. Дваццаць работ-пераможцаў будуць выстаўлены на аўкцыён падчас фіналу акцыі 9 снежня. 3 снежня ў будынку Польскага радыё плануецца супольнае маляванне з удзелам дарослых сяброў акцыі: вядомых дзеячаў са свету культуры, спорту і навукі. Іх работы будуць выстаўлены на аўкцыёне ў эфіры з 4 па 8 снежня.

Сабраныя грошы будуць перададзеныя фонду Ганны Дымнай «Нягледзячы ні на што» і фонду «Супольнасць надзеі». Падчас мінулагодняй акцыі падчас аўкцыёну было сабрана агулам 121 730 злотых.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры