Сёння я прадстаўлю вам кампазіцыю пра моцныя эмоцыі, і то негатыўныя. Часта ў песнях спяваюць пра каханне, пра пазітыўныя эмоцыі ад любімага чалавека. А тут другі бок кахання – калі блізкая асоба выклікае раздражненне, а нават злосць.
«Wkurzasz mnie» (Ты мяне злуеш) – так называецца новы сінгл Наталлі Гросяк (Natalia Grosiak) і яе калектыву Mikromusic. Песня анансуе альбом гурта, выхад якога запланаваны на бліжэйшыя месяцы. «Гэта песня пра спелае каханне», – кажа аўтарка кампазіцыі. Гэтая злосць у асноўным тычыцца дробязяў. Гэта смецце, якога ніхто не вынес, нейкія дробныя ўзаемныя прэтэнзіі. Чым далей, тым больш. Ад чалавека, ад яго мудрасці залежыць, ці ён зможа застацца даўжэй у адносінах і сумее дамаўляцца з іншым чалавекам.
Крыху інфармацыі пра аўтара кампазіцыі. Наталля Гросяк нарадзілася ў 1978 годзе ў Беляве на поўдні Польшчы. Член гуртоў Mikromusic, Herbatta і DOM. Калектыў Mikromusic быў заснаваны ва Уроцлаве ў 2002 годзе Наталляй Гросяк разам з Давідам Карбачыньскім. Яны выконваюць галоўным чынам поп-музыку, а дакладней называюць сваю творчасць avant art pop – авангардная поп-музыка. Музыканты запісалі 7 прафесійных кампакт-дыскаў.
Наталля Гросяк закончыла музычную школу па класе скрыпкі, але вывучала таксама права, закончыла факультэт юрыспрудэнцыі і факультэт славянскай філалогіі ва ўніверсітэце ва Уроцлаве. Сама піша тэксты песняў.
Наталля казала ў эфіры Польскага радыё, што тэксты песень як правіла заснаваныя на яе ўласным жыццёвым вопыце. «Я спяваю ў асноўным пра сябе. Пра адносіны з іншымі, эмоцыі і жыццёвыя перашкоды, якія, канешне, трэба адважна пераадольваць», – дадала Наталля.
Wkurzasz mnie
I kocham cię
Mogła bym
Bez ciebie żyć
A jednak trwam
Przy twoim boku
A jednak z tobą chcę być
Wkurzasz mnie
I kocham cię
Jezu słodki znów
Nie wyrzucone śmieci
Zawsze rację mam
Nie przerywaj mi
Wkurzasz mnie
I kocham cię
Mogłabym
Bez ciebie żyć
A jednak trwam
Przy twoim boku
A jednak z tobą chcę być
Wkurzasz mnie
I kocham cię
Między poezją i szmatławym dniem
Jest tyci pokoik tam
Z widokiem na cyjan nieba
Gdzie nikogo nie ma
Gdzie tylko i wyłącznie
Gdzie tylko i wyłącznie
My
Kocham cię
I wkurzasz mnie…
Ты мяне злуеш і я цябе кахаю. Я магу жыць без цябе і ўсё ж я застаюся побач з табой, і ўсё ж я хачу быць з табой. Ты мяне злуеш і я цябе кахаю. Божа мой, смецце зноў не выкінутае. Я заўсёды маю рацыю, не перапыняй мяне.
Паміж паэзіяй і подлым днём. Там ёсць маленечкі пакоік, з відам на блакітнае неба, дзе нікога няма. Дзе нікога няма, ёсць толькі мы.
Я цябе кахаю, і ты мяне злуеш...
Wkurzasz mnie – гэта словазлучэнне, якое часта выкарыстоўваецца ў гутарковай польскай мове. На беларускую мову я пераклала «ты мяне злуеш», хаця гэта яшчэ мацнейшы ў эмацыйным плане выраз, можна было б сказаць «раз’юшваеш», але даволі доўгае слова, у песню не падыходзіць.
Trwam przy twoim boku – я застаюся побач, застаюся з табой (нягледзячы на неспрыяльныя абставіны).
Szmatławy dzień – подлы дзень. Прыметнік szmatławy можа адносіцца да прадмету, паняцця, але хутчэй так нельга сказаць пра чалавека. Подлы чалавек – гэта і па-польску podły człowiek, podstępny człowiek. А можа быць szmatławiec у значэнні папулярнае штодзённае выданне, якое не прывязвае вялікага значэння да зместу таго, што піша, замяшчае розныя сенсацыйныя, часам нават непраўдзівыя гісторыі. Інакш – brukowiec, żółta prasa – бульварная, жоўтая прэса.
Tyci pokoik – вельмі маленькі пакоік.
Cyjan nieba – цыян або блакіт неба. Цыянам у Польшчы называюць бледны блакітны або шэра-блакітны колер.
нг