Беларуская Служба

Выстаўка беларускіх абрадавых ручнікоў адкрылася ў Бельскім Доме культуры

18.12.2023 18:02
Яна была зладжаная ў рамках падсумавання стыпендыяльнага праекту Аліны Дэмбоўскай-Янкевіч.
Аўдыё
     .
Беларускія ручнікі на выставе ў Бельску.Фота: Анна Пятроўская.

У народнай культуры няма больш важнага элемента, чым ручнік. Ён – адлюстраванне чалавечага жыцця. З’яўляецца сімвалам роду, сімвалам сям’і… У ручніках захоўваецца цэлая сімволіка народнай культуры Падляшша.

Антраполаг ды этнолаг, аматарка народнага рукадзелля Аліна Дэмбоўская-Янкевіч не толькі паглыбляе веды пра беларускія абрадавыя ручнікі, але і сама ўмее іх вышываць ды яшчэ ўпрыгожваць карункамі. Гэтымі днямі на адмысловай сустрэчы ў Бельскім Доме культуры яна падвяла вынікі дзейнасці свайго стыпендыяльнага праекту Нацыянальнага інстытуту культуры і вясковай спадчыны. Аліна Дэмбоўская-Янкевіч хацела б стварыць узорнік, якім карысталіся б усе зацікаўленыя вышыўкай.

Анна Пятроўская

Слухайце далучаны гукавы файл