Беларуская Служба

«Хто ратуе адно сэрца, той ратуе свет». Музыканты дапамагаюць транспланталогіі

25.01.2024 15:36
Мэта кампаніі – сабраць сродкі на абсталяванне, якое дазволіць падоўжыць час перасадкі сэрца.
Аўдыё
  • Музыка ў карысць транспланталогіі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock/H_Ko

«Хто ратуе адно сэрца, той ратуе свет» – так гучыць лозунг кампаніі #12GodzinDlaŻycia. Яе зладзіла Фундацыя для трансплантацыі. І дзеля гэтай акцыі была запісана кампазіцыя пад назваю «Пакінь сэрца на зямлі», яе выконваюць і прасоўваюць розныя вядомыя ў Польшчы музыканты, артысты і спартсмены. Падрабязна пра ініцыятыву ў эфіры Першай праграмы Польскага радыё распавёў адзін з яе аўтараў.

Доктар Зыгмунт Каліцінскі (Zygmunt Kaliciński) – вядомы кардыяхірург і трансплантолаг. А таксама ён спалучае працу лекара са сваім хобі – музыкай, паколькі ён яшчэ і бубнач рок-гурта HLA 4 Transplant, так сказаць, узброенага падраздзялення Фундацыі транспланталогіі.

Адной з найважнейшых ініцыятыў фундацыі з'яўляецца кампанія #12GodzinDlaŻycia. Яе мэта – сабраць сродкі на абсталяванне, якое дазволіць падоўжыць час, за які неабходна правесці перасадку сэрца, з 4 да 12 гадзін.

Як патлумачыў суразмоўца Польскага радыё доктар Каліціньскі, цяпер у Польшчы сэрца, узятае ў донара дзеля трансплантацыі, перавозяць у кантэйнеры з лёдам. Яно павінна трапіць да атрымальніка на працягу чатырох гадзін, таму што, з моманту спынення біцця, сэрца пачынае разбураецца (нізкая тэмпература крыху запавольвае гэты працэс). А 4 гадзіны – гэта вельмі мала, каб даставіць орган хвораму і правесці аперацыю.

Між тым, існуе метад, які дазваляе сэрцу працягваць біцца ад моманту забору з цела донара да імплантацыі. «На працягу пяці гадоў мы збіраем грошы на абсталяванне, якое будзе ўтрымліваць сэрца ў гатовасці да перасадкі на працягу 12 гадзін, – адзначыў доктар Каліціньскі. – Гэта асабліва важна ў выпадку дзяцей з прыроджанымі, неаперацыйнымі дэфектамі», – дадаў хірург. Калі аперацыя перасадкі вельмі складаная, яна працягваецца доўга, часта звыш чатырох гадзін, а сэрца не можа столькі чакаць.

Адзін апарат, які дазволіць падоўжыць час перасадкі да 12 гадзін, каштуе каля мільёна злотых, гэтыя грошы не можа выдзеліць Нацыянальны фонд здароўя, трэба іх сабраць. Мэта лекараў – сабраць столькі сродкаў, каб кожны цэнтр перасадкі органаў у Польшчы, меў дадзеную апаратуру – у Гданьску, Познані, Варшаве, Забжэ, Кракаве, Уроцлаве. Аўтары ініцыятывы вераць, што гэта стане магчымым дзякуючы ўдзелу лекараў, зорак, вядомых спартоўцаў, журналістаў. Паслухаем песню, якая прасоўвае кампанію.

Potrafię rzucić je w najgłębszy ludzki wir,

Pozbawić resztek snu dla złudnych szczęścia chwil.

Nie bacząc już noc czy dzień,

Alkohol, kawa, dym… Przepraszam serce, przegiąłem z tym.

Aż nagle widzisz kres, przepaści brzeg.

Lecz wiesz, że jakaś szansa jest!

Kto ratuje jedno serce, na czas,

Kto ratuje jedno serce, ten ratuje świat!

Bo przywraca wiarę tym, którym już się kończą dni…

12 godzin, 12 godzin, by żyć.

Jest jeszcze tyle miejsc, gdzie chciałeś być od lat.

I tamte dłonie są, co tęsknią cały czas.

Jest struna światła, co przebija każdą noc.

I Muza, która Cię kręci, i ludzie, co pomóc chcą.

Kto ratuje jedno serce, na czas,

Kto ratuje jedno serce, ten ratuje świat!

Bo przywraca wiarę tym, którym już się kończą dni.

12 godzin, 12 godzin, by żyć!..

 

Я магу кінуць яго ў самы глыбокі чалавечы вір, пазбавіць рэшты сну дзеля імгненняў ілюзорнага шчасця. Няважна, ці ноч гэта, ці дзень – алкаголь, кава, дым... Прабач, сэрца, я перабольшыў. І раптам бачыш канец, край прорвы. Але ведаеш, што нейкі шанец яшчэ ёсць!

Хто ратуе адно сэрца, своечасова, хто ратуе адно сэрца, той ратуе свет! Бо вяртае веру тым, чые дні ўжо заканчваюцца... 12 гадзін, 12 гадзін, каб жыць.

Ёсць яшчэ столькі месцаў, куды ты хацеў паехаць здаўна. І ёсць тыя далоні, якія ўвесь час сумуюць па табе. Ёсць струна святла, якая пранізвае кожную ноч. І Муза, якая цябе натхняе, і людзі, якія хочуць дапамагчы.

Хто ратуе адно сэрца, той ратуе свет... 12 гадзін, каб жыць!

 

Rzucić je w najgłębszy ludzki wir – кінуць яго (сэрца) у самы глыбокі чалавечы вір. Вір па-польску перш за ўсё атаясамліваецца з вадой (вадаварот, які можа быць асабліва небяспечны на рэках, паколькі ён хутка зацягвае чалавека пад ваду), а ў пераносным значэнні часта гаворыцца wir wydarzeń – вір падзей, калі шмат адбываецца, што можа быць звязана з вялікімі стрэсам, які становіцца непамернай нагрузкай для сэрца.

Na czas – своечасова, без спазнення.

Muza, która cię kręci – Муза, якая цябе натхняе. Дзеяслоў kręcić у дадзеным пераносным значэнні азначае «уцягваць, захапляць, натхняць».

Tamte dłonie, co tęsknią – тыя далоні, якія сумуюць. Па-польску гаворыцца tęsknić za kimś, у адрозненні ад беларускага «сумаваць па кімсьці».

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы