«Малыя Бацькаўшчыны падляшскіх беларусаў» гэта выдавецкая серыя, у якой выдаюцца кнігі пра паасобныя вёскі Падляшша. Выдаўцом серыі з'яўляецца Абʼяднанне «Музей малой Бацькаўшчыны» ў Студзіводах Дарафея Фёніка.
Нядаўна ў беластоцкім цэнтры імя Людвіка Заменгофа адбылася сустрэча, прысвечаная гэтым публікацыям.
У кнігах выкладзена гісторыя мясцовасці і расповеды пра яе жыхароў, краязнаўчыя цікавосткі і мясцовы фальклор.
- Кніжка «Шасталы і Стрыкі. Мой першы свет» Івоны Зінкевіч з’яўляецца першай у гэтай выдавецкай серыі, а выданняў пра родныя вёскі этнічных беларусаў за амаль 20 гадоў у нас назбіралася многа – гаворыць Дарафей Фіёнік з «Музея малой Бацькаўшчыны» ў Студзіводах.
Сустрэча прысвечаная серыі «Малыя Бацькаўшчыны падляшскіх беларусаў» прайшла ў Беластоку ў рамках мерапрыемства «Архіфэст. Грамадскія архіўныя выходныя». З Дарафеем Фёнікам і Івонай Зінкевіч гутарыла Анна Пятроўская.