На сцэне бельскага амфітэатру выступілі мясцовыя калектывы і запрошаныя госці. На мерапрыемстве, апрача забаваў, танцаў і вясёлых песень былі адзначаныя юбілеі: 30-я «Спасаўскія запусты» і дзень нараджэння шматгадовага музычнага кіраўніка калектыву «Маланка» з Бельска Падляшскага Сяргея Лукашука. «Спасаўскія запусты» заўсёды карыстаюцца вялікай папулярнасьцю сярод гледачоў – таксама сёлета свята сабрала шмат гледачоў.
«Варта тут быць, мы любім слухаць беларускія песні, такая забава патрэбная людзям: неўзабаве спасаўскі пост пачнецца, таму можам павесяліцца ўсе разам. У гэтым годзе мы адзначаем юбілеі: нашы запусты мы ладзім ужо ў 30-ы раз. У нас таксама іншае свята – 80-я ўгодкі шматгадовага музычнага кіраўніка калектыву «Маланка» Сяргея Лукашука. Жыхары горада чакаюць нашых канцэртаў! У нас таксама выступіў калектыў «Спадчына» з Беларусі – ім удалося прыехаць. 30 гадоў для мерапрыемства – гэта шмат. Мы радыя, што «Спасаўскія запусты» падабаюцца жыхарам», – сказала дырэктар Бельскага дому культуры Альжбета Фіёнік.
.
Вось ужо некалькіх гадоў «Спасаўскія запусты» суправаджаюць іншыя мерапрыемствы. Для прыкладу, сёлета свята пачалося адкрыццём выставы твораў Міраслава Здрайкоўскага і падляшскіх народных ручнікоў. Гледачы маглі таксама пазнаёміцца з паказам дакументальных фільмаў Марка Уладзімірава пра бельскую паэтку Надзею Артымовіч.
Анна Пятроўская
слухайце аўдыёфайл