Беларуская Служба

Мілаш і Герберт, самыя важныя паэты ХХ стагоддзя, па-рознаму глядзелі на лёс Польшчы

16.08.2024 13:29
У Краснагрудзе праходзіць сімпозіўм, прысвечаны двум самым важным польскім паэтам ХХ стагоддзя.
Аўдыё
  • Мілаш і Герберт, самыя важныя паэты ХХ стагоддзя, па рознаму глядзелі на лёс Польшчы
.
..

Мерапрыемства прымеркаванае да 100-годдзя народзін Збігнева Герберта і 20-ую гадавіну смерці Чэслава Мілаша. Гэта два паэты, якія захапляліся сваёй творчасцю, але якія адначасова вельмі моцна адрозніваліся ў падыходзе да паняцца патрыятызму і Айчыны.

Штогод у гадавіну смерці Чэслава Мілаша ў Краснагрудзе праходзяць сустрэчы, на якіх удзельнікі дзеляцца паэзіяй, мастацтвам, роздумамі і ўспамінамі пра польскага лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Неаднаразова сустрэча прысвечаная Мілашу і іншаму польскаму паэту. Сёлета гэта Збігнеў Герберт, з дня народзін якога ў бягучым годзе мінае 100 гадоў.

Сёлетні сімпозіўм з’яўляецца асаблівым. Ён тычыцца двух аўтараў, якія пры вельмі вялікай сімпатыі і сяброўстве, якія іх спачатку аб’ядналі, потым перажылі моцны падзел. Гэты падзел закрануў не толькі іх, але і закрануў Польшчу, гаворыць пісьменнік, рэжысёр, суарганізатар сімпозіўма Кшыштаф Чыжэўскі:

-Узніклі асобныя планеты, часта замешаныя ў ідэалагічныя і палітычныя спрэчкі. Планета Мілаш і планета Герберт, якія спрабавалі даказаць, што гэта асобны свет. Мы сустракаем гэтыя два светы, не закрываем балючыя моманты, але паказваем супольнасць, ажно па апошнія вершы. І гэта незвычайны характар гэтай сустрэчы. Менавіта так мы разумеем гэтую сустрэчу, на якой адбудоўваем сувязі, шукаем дыялог. Цудоўна, што гэта адбываецца паміж Мілашам і Гербертам. У мяне складаецца ўражанне, што ім не хапіла жыцця, каб сказаць адзін аднаму ўсё, што дыктавала ім сэрца. Хоць, мы ведаем пра тэлефонную размову, у якой яны спрабавалі лагодзіць канфлікт. Ведаем пра вершы, якія павінны былі палепшыць адносіны. У мяне ўражанне, што мы тут, разам з Мілашам і Гербертам, даспяваем да такой Польшчы, якая пераадольвае падзелы.

Марэк Чыжэўскі тлумачыць, што спрэчка паэтаў тычылася падыходу да патрыятызму і Айчыны. Герберт абвінавачваў Мілаша ў адарванні ад каранёў. У прыватнасці, што ён мог бы жыць у любой краіне і абысціся без Айчыны. Гэта праяўлялася на прыкладзе падыходу да Варшаўскага паўстання. Мілаш крытыкаваў кіраўніцтва, якое прыняло рашэнне аб пачатку зрыву. Мілаш крытыкаваў польскі рамантызм, які за любы кошт, не зважаючы на чалавечыя страты, гатовы да ахвяры. Чэслаў Мілаш не хацеў, каб наступнае пакаленне выхоўвалася ў рамантычнай ахвярнасці. Збігнеў Герберт меў іншы погляд.


. 

Сімпозіум праходзіць у ключы трох тэм: духоўнасць верша, паэзія як памяць, дэманы гісторыі. У Краснагрудзе сабраліся асобы, якія клапоцяцца аб захаванні памяці Збігнева Герберта і належалі да кола яго знаёмых і сяброў, гаворыць Марэк Чыжэўскі:

-Гэта важна, што разам з намі ёсць Ірэна Грудзіньска-Грос, Адам Міхнік, Рышард Крыніцкі, якія з блізкага кола знаёмых Герберта. Падчас супольнага чытання вершаў на нас моцнае ўражанне зрабіла, што мы чыталі вершы Герберта, прысвечаныя Адаму Міхніку і Рышарду Крыніцкаму, у іх жа прысутнасці. Ірэна Грудзіньска-Грос прызнала, што з кожным годам яны па-іншаму чытаюць гэтыя вершы, па-іншаму ўспрымаюць гэтыя адносіны. Гэта не музейная сустрэча па захаванні памяці, але хутчэй пытанне, як гэта можна рабіць сёння. Як сёння мы чытам Герберта і Мілаша.

З перспектывы Фонду імя Збігнева Герберта гэта вельмі важная падзея, гаворыць кіраўнічка фонду Марыя Дзедушыньска:

-Мілаш у жыцці Герберта быў вельмі важнай асобай, і як для чалавека, і як для паэта. Яны захапляліся творчасцю адзін аднаго. Хоць асабістае жыццё потым стала складаным. Тут, у Краснагрудзе, мы ў першую чаргу гаворым аб іх падыходзе да паэзіі, памяці і духоўнасці ў паэзіі. Так, у іх быў розны падыход да падзей, якія фарміравалі тоеснасць польскага народу, але тут трэба памятаць пра розніцу пакаленняў. Герберт быў на 13 гадоў маладзейшы ад Мілаша. Гэта напэўна мела ўплыў, але таксама ўплывала тое, што адзін паходзіў з Літвы, а другі нарадзіўся і правёў дзяцінства ў Львове (Герберт). Гэта двое выбітных, вельмі важных паэтаў, самых важных у польскай паэзіі ХХ стагоддзя.

Марыя Дзедушыньска дадае, што абодва мелі вялікі ўплыў на развіццё паэзіі ў свеце, асабліва ў Заходняй Еўропе і ЗША. Чэслаў Мілаш быў першым, хто пераклаў зборнік вершаў Збігнева Герберта на ангельскую мову. Гэты пераклад вершаў даў яму доступ да амерыканскага рынка, і адкрыў Герберта многім выбітным паэтам.

ks/ав

слухайце аўдыё