Беларуская Служба

Ігар Кізім: Украіна будзе падтрымліваць кантакты з усімі, хто працуе на перамогу над Расіяй

16.08.2024 12:50
Беларуская служба запытала ў дыпламата  пра стаўленне украінскага гармадства ды дзяржавы да беларусаў і Беларусі, якая зараз увасабляе сабой прарасійскі марыянетачны рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
Аўдыё
  • Ігар Кізім: Украіна будзе падтрымліваць кантакты з усіма, хто ппрацуе на перамогу над Расіяй
Украінскі дыпламат Ігар Кізімкрыніца: Новы час

Беларуская служба Польскага радыё для замежаа пацікавілася ў Амбасадара Украіны ў асаблівых даручэннях па Беларусі Ігара Кізіма пытаннем пра легалізацыю беларусаў ва Украіне, таксама запыталі ў дыпламата  пра стаўленне украінскага грамадства ды дзяржавы да беларусаў і Беларусі, якая зараз увасабляе сабой прарасійскі марыянетачны рэжым Аляксандра Лукашэнкі:

—  Сітуацыя ў нашай краіне такая, што з дзяржавай Беларусь як такой мы фактычна не маем ніякіх стасункаў, апроч консульскіх. Няма дыпламатычных прадстаўніцтваў, якія займаюцца большасцю консульскіх спраў. Палітычных, эканамічных, культурных і гуманітарных стасункаў цяпер на лініі Мінск-Кіеў няма.

Усё змянілася пасля 24 лютага 2022 года. Як вядома, ні ў Беларусі, ні ва Украіне няма дыпламатычных прадстаўніцтваў адзін аднаго. Яны пакінулі Украіну яшчэ ў сакавіку 2022 года, адразу пасля пачатку вайны. У Беларусі засталося некалькі нашых консульскіх супрацоўнікаў, якія займаюцца выключна консульскай дапамогай нашым градазянам  у Беларусі.

Што тычыцца нашых стасункаў з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, то маё прызначэнне было ўзгоднена сёлета, у лютым месяцы. Мы зыходзім з таго, што ёсць частка беларускага грамадства, я не падтрымліваю, скажам так, дзеянні цяперашняга рэжыму ў Беларусі. Але адначасова частка беларускага грамадства працуе разам з намі, з украінцамі, дзеля перамогі над расійскім агрэсарам, над Пуціным.

У сувязі з гэтым, дзеянні беларускіх добраахвотнікаў у складзе Узброеных сіл Украіны, іх заангажаванне ў барацьбу з агрэсарам на полі бою безумоўна падтрымліваецца і намі вітаецца. Відавочна, што ў гэым выпадку мы падтрымліваем адзін аднаго. Гэта значыць, гаворка ідзе пра тую частку грамадства, якая падтрымлівае Украіну.

Я маю на ўвазе беларускае грамадства, якое падтрымлівае Украіну, не толькі падтрымлівае, выступае супраць вайны, але і далучаецца да актыўных ваенных дзеянняў супраць агрэсара. І, безумоўна, у такіх умовах мы павінны падтрымліваць кантакты з тымі сіламі, якія на дадзены момант з'яўляюцца фактычна нашымі саюзнікамі ў барацьбе з рэжымам Пуціна.

Ці можаце дакладна пералічыць беларускіх саюзнікаў Украіны ў гэтым пытанні?

— Мы гатовы працаваць у гэтым плане з кожным. Мы не ўводзім падзелаў. Створаныя беларускімі дэмакратычнымі сіламі структуры — гэта справа беларускіх дэмакратычных сілаў. Кропка. Мы працуем з усімі... Наша галоўная мэта зараз — перамагчы Расію, рэжым Пуціна.

Не памылюся калі скажу, што напэўна самы важны беларускі хаўруснік Украіны - гэта тыя хлопцы і дзяўчаты, якія са зброяй у руках ваююць супраць агрэсара. У іх шмат праблем: ад легалізацыі па медычнае абслугоўванне. Што вы на сваёй пасадзе робіце дзеля паляпшэння іх становішча ва Украіне?

— І ўсе, хто салідарны з Украінай у гэтым плане, з намі — мы будзем з імі супрацоўнічаць. Незалежна ад таго, якіх поглядаў яны прытрымліваюцца.  Мабыць, самае галоўнае тут — гэта некалькі сотняў беларусаў, якія ў шэрагах Узброеных сілаў фактычна змагаюцца за незалежнасць Украіны.  У іх шмат праблем, гэта праўда. Пра гэта ўжо гаварылася. Гэта сістэмная праблема, а не асобныя выпадкі.  Яшчэ раз кажу, гэта пытанне комплекснае, дзяржаўнага ўзроўню.

У нас ёсць выразная пазіцыя па гэтым пытанні, што тыя людзі, якія цяпер ваююць у шэрагах Узброеных сіл Украіны, беларусы, з'яўляюцца вайскоўцамі Узброеных сіл Украіны. Таму стаўленне і ўсё астатняе да іх, як і да рэшты нашых ваеннаслужачых,  нягледзячы на тое, што беларусы самая вялікая нацыянальная група ў шэрагах Узброеных Сіл Украіны. Адпаведна ў першую чаргу гэта прэрыгатыва Мінабароны, напрыклад, у выпадку з рэабілітацыяй, ёсць спецыяльныя цэнтры і гэтак далей. Сістэма працуе, але нашы магчымасці абмежаваныя. Ідзе вайна.І калі чалавек у войску, ва Узброеных сілах, ён дазнае тыя ж самыя праблемы, што і іншыя ваенныя.

Пытанні па легалізацыі і гэтак далей, па ім  мы зараз праводзім сустрэчы і перамовы аб тым, як вырашыць гэта сістэмна. Таму што любое індывідуальнае пытанне вырашаецца, і  я падкрэсліваю гэта.  Праблема ў тым, што павінна быць сістэма. І цяпер гэтую сістэму трэба наладжваць, але трэба разумець, што ўсё ж такі мы жывем ў ваенны час.  Гаворым пра тое, што ў нас ва ўкраінскай арміі мільён чалавек, а цяпер мы гаворым пра тысячу добраахвотнікаў, нейкім чынам намагаем адасобіць іх праблемы. 

Кожнае жыццё важнае для ўкраінцаў, для вайскоўцаў, таму мы павінны працаваць разам, але рашэнне павінна быць сістэмнае, якое датычыць легалізацыі, дапамогі і рэабілітацыі. Таму гэтая праца ідзе. Гэта таксама сістэмнае пытанне. Мы працуем над гэтым пытаннем. Ён датычыць не толькі ў дадзеным выпадку тых, хто завяршыў службу, але і іншых беларусаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны.

Гэта значыць, трэба прымаць сістэмныя рашэнні. І мы над гэтым працуем, і я магу сказаць, што, разумееце, кожная гісторыя - яна індывідуальная. Але калі рабіць сістэму, тут трэба працаваць на заканадаўчым узроўні. І таму я вельмі спадзяюся на нашу сумесную працу з міжфракцыйным аб'яднаннем у Вярхоўнай Радзе «За дэмакратычную Беларусь». Праца па вырашэнні гэтых праблем вядзецца.

Сёлета ў лютым вы былі прызначаны амбасадарам Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі. Падобныя пасады з'явілія ў еўрапейскіх суседак Беларусі значна раней. Першым быў колішні амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, які ўжо пакінуў пасаду амбасадара па асаблівых даручэннях, але ў гісторыі польска-беларускіх адносінаў пакінуў вялізарны пазітыўны след. Ці прыглядаецеся да падобнага досведу працы з Беларуссю, беларусамі вашых еўрапейскіх калег? 

— Я працую на гэтай пасадзе зыходзячы з тых абавязкаў, якія ў мяне ёсць, а іх вызначаю не я, а міністр замежных спраў Украіны.  Што тычыцца досведу, я вельмі добра ведаю Артура Міхальскага і іншых, і Крысьціну Ёханс, ёсць сваё кола людзей, такія адмыслоўцы.

Мы, вядома, абменьваемся ідэямі, але усё ж сітуацыя з Украінай унікальная, таму што ў дадзеным выпадку мы краіна, якая вядзе зацятую абарончую вайну. У кожнай краіны свой вопыт. Калі Еўрасаюз можа выпрацаваць сваю палітыку адносна Беларусі, то ў нас ёсць свая палітыка, заснаваная на сітуацыі, якую мы перажываем. ЕС не вядзе вайну, таму розныя падыходы, іншыя пытаньні да беларусаў.

Калі пачалася агрэсія з тэрыторыі Беларусі, стаўленне ўкраінскага грамадства да Беларусі было абсалютна негатыўнае. Цяпер сітуацыя мяняецца,  і гэта адабываецца перад усім таму, што шмат беларускіх хлопцаў і дзяўчат ваююць за Украіну. То бок, у нас унікальная сытуацыя, і мы, вядома, вывучаем досьвед калег, але прымяненне гэтага досведу ва Украіне абумоўлена вялікай колькасцю нюансаў.

Слухайце аўдыё!

эж

Вадзім Кабанчук: Новы статус адкрывае новыя магчымасці палітычнага ўрэгулявання праблем беларускіх ваяроў ва Украіне 

05.08.2024 15:52
Зараз каля 350 беларусаў ваююць ва Украіне ў складзе розных падраздзяленняў Узброеных сілаў, у прыватнасці, у Палку Каліноўскага, — такія дадзеныя былі агучаныя на Канферэнцыі Новай Беларусі.  

Амбасадар Украіны Кізім: Заявы беларускіх уладаў аб наступленні на Курскую вобласць — чарговая праява крывадушнасці

13.08.2024 15:44
«Чарговай праявай крывадушнасці» і «прыкладам цынізму» назваў пасол па асобых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім заяву беларускага МЗС адносна наступлення ВСУ ў Курскай вобласці РФ.