Беларуская Служба

Гісторыя польскай Сібіры - не толькі ссылкі, але і асваенне далёкіх зямель

17.09.2024 10:01
Тысячы палякаў былі сасланыя ў Сібір, але многія таксама адправілася ў гэты край па сваім жаданні, каб там пачаць новае жыццё.
Аўдыё
Заходні фасад Музея памяці Сібіры ў БеластокуAutorstwa RedaktorMPS - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=114715976

17 верасня ў Польшчы адзначаецца Сусветны дзень Сібірака - польскае свята, якое праводзіцца штогод у гадавіну нападу СССР на Польшчу. Самае галоўнае ў гэты дзень - памятаць пра лёс польскіх ссыльных. Даследаваннем гэтай тэму займаецца, між іншым, Музей памяці Сібіры ў Беластоку.

Музей памяці Сібіры ўшаноўвае памяць палякаў, якіх спачатку царская, а пазней савецкая ўлада пакарала ссылкай у глыб Расіі, але таксама памяць аб тых, хто трапіў туды добраахвотна. Агулам, гаворка ідзе пра вязняў, ссыльных, а таксама… піянераў, якія да Першай сусветнай вайны актыўна ўдзельнічалі ў асваенні Сібіры. Гэта даволі буйны перыяд - з канца XVI да сярэдзіну XX стагоддзя, нагадвае загадчык Навуковага аддзела ў Музей памяці Сібіры Марцін Звольскі (Marcin Zwolski):

- Гаворка ідзе пра рознага роду прымусовыя перасяленні і пра рознага віду рэпрэсіі, якія  супраць польскага народа і іншых, прымянялі царская, расійская і савецкая ўлада. Нашая задача падрабязна даследаваць гэтую гісторыю, ліквідаваць «белыя плямы», а таксама распаўсюджваць веды пра гэты раздзел гісторыі пры дапамозе пастаяннай выставы, публікацыяў, канферэнцыяў, выданняў і сайтаў.

Чаму Музей памяці Сібіры ўзнік менавіта ў Беластоку? Паводле Марціна Звольскага – гэта адзінае месца, дзе ўзнікненне такой установы поўнасцю апраўданае:

- Па-першае, калі ўзяць пад увагу даваенную мапу Польшчы, нагадваю, што тады Беласточчына - гэта была цэнтральная Польшча, і параўнаць яе з мапай сучаснай Польшчы, то аказваецца, што большасць тэрыторыі, якую захапілі саветы ў 1939 годзе - усе буйныя гарады, зараз застаюцца за нашымі межамі. Беласток - адзіны буйны горад, які ў 1939 годзе быў захоплены саветамі, спазнаў усе савецкія рэпрэсіі і вярнуўся ў Польшчу. Будынак музея знаходзіцца на месцы, дзе заканчваўся пад'язны чыгуначнага шлях, з якога ссыльных адпраўлялі ў глыб Савецкага Саюза. Няма другога такога буйнога горада ў Польшчы - сведкі гэтых падзеяў. Таму Беласток – адпаведнае месца для такога музея.

Вялікае значэнне мела таксама актыўнасць сібірацкіх асяроддзяў, нагадвае гісторык:

- Гэта ў Беластоку сібіракі арганізавалі буйную мемарыяльную залу, якую, да ўзнікнення нашай установы, можна называць музеем. У Беластоку сібіракі арганізоўвалі таксама міжнародныя шэсці жывой памяці польскай Сібіры, у якіх кожны год удзельнічалі да дзесяці тысяч удзельнікаў з усяго свету. Можна тады сказаць, што Беласток паступова станавіўся такім цэнтрам памяці многія гады да ўзнікнення ідэі стварэння тут музея сібірскай ссылкі.

Музей памяці Сібiры ў Беластоку - гэта сучасная ўстанова, характар якой высока ацаніла Камісіяй па культуры Еўрапейскага савета, прысуджаючы ёй Музейную прэмію – прэстыжную ўзнагароду для лепшых музейных установаў, якая ўручаецца ўжо 47 гадоў, нагадаў Марцін Звольскі:

- Нашая пастаянная выстава абапіраецца на сапраўдныя экспанаты, а таксама на аповед сібіракоў. Думаю, што мы адзіны такі гістарычны музей, наратыў якога абапіраецца на аповед сведкаў гісторыі. Гэта іх аповеды суправаджаюць нас на выставе. Зразумела, на нашай выставе таксама выкарыстаныя мультымедыйныя інструменты, але гэта не яны тут найважнейшыя. Найважнейшыя сібіракі – іх голас, аповеды і перададзеныя імі экспанаты.

Марцін Звольскі падкрэслівае, што на выставе ёсць некалькі нечаканых для наведвальнікаў элементаў, між тым, «кожны, хто наведвае музей, асабліва гістарычны, мае канкрэтныя чаканні», кажа гісторык:

- Мы паказваем гісторыю ўсходняй Польшчы таксама да савецкай акупацыі. Паказваем гістарычны фон, царскія рэпрэсіі, пачынаючы з XVI стагоддзя. Паказваем лёсы палякаў, якія апынуліся ў Сібіры, як прымусова, так і добраахвотна. Нам Сібір атаясамліваецца з пакутніцтвам, між тым, былі часы, калі палякі з’язджалі ў Сібір добраахвотна, бо там можна было зрабіць кар’еру, атрымаць зямлю, зарабіць велізарныя грошы. Пра гэтых людзей мы таксама расказваем на нашай выставе. Часта тыя, якія пераехалі ў Сібір добраахвотна пазней ставалі ахвярамі, як царскіх, так і савецкіх рэпрэсіяў.

Загадчык Навуковага аддзела нагадвае, што музей сібірскай ссылкі ў Беластоку пастаянна збірае і атрымлівае новыя экспанаты. На якія варта звярнуць асаблівую ўвагу:

- Варта згадаць пра найбуйнейшыя экспанаты, у тым ліку пра цяплушку – таварны вагон з часоў царскай Расіі, які выконвае ролю сімвалічнай брамы ў наш музей - гэта найбуйнейшы і адзін з найбольш каштоўных экспанатаў. Можна згадаць экспанаты, кошт атрымання якіх быў найбольшы – напрыклад матацыкл Sokół (бел. сокал) з міжваеннага перыяду. У сваю чаргу ў гістарычным і эмацыйным плане найбольш каштоўныя экспанаты перададзеныя сібіракамі. Напрыклад, дзіця ўзяло цацку, з якой пражыло ўсю ссылку, а пасля таго, як вярнулася ў Польшчу, цацка была перададзена нам і зараз з’яўляецца экспанатам у нашым музеі. Можа быць нешта больш каштоўнае для музейнай установы?

- расказваў загадчык Навуковага аддзела ў Музей памяці Сібіры ў Беластоку Марцін Звольскі (Marcin Zwolski) з якім размаўляла Анна Задрожна.


 

17 верасня 1939 года – дата не менш важная ў гісторыі Польшчы і свету, чым 1 верасня, пераконвае гісторык

13.09.2024 16:01
На мерапрыемствы з нагоды 85-й гадавіны савецкай агрэсіі супраць Польшчы і Сусветнага дня  сібірака ў Беласток запрашае Музей памяці Сібіры.