17 кастрычніка 2024 года ўпершыню адзначаецца Міжнародны дзень нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Гэтае свята накіравана на тое, каб падкрэсліць важнасць нематэрыяльнай спадчыны, якая ўзбагачае ідэнтычнасць і сувязі паміж супольнасцю.
Курпёўская выцінанка на выставе ў Музеі курпёўскай культуры ў Астралэнцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Сёлета сімвалам святкавання Міжнароднага дня нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Польшчы з’яўляецца «лелюя» – традыцыйная выцінанка з рэгіёну Зялёныя Курпы.
Курпёўская выцінанка на выставе ў Музеі курпёўскай культуры ў Астралэнцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Курпёўскія выцінанкі – гэта не толькі ўнікальны прыклад народнай творчасці, але і сімвал глыбокай сувязі курпаў з традыцыяй. У 2020 годзе выцінанка з рэгёну Зялёныя Курпы была ўнесеная ў Нацыянальны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Курпёўская выцінанка на выставе ў Музеі курпёўскай культуры ў Астралэнцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Багатую калекцыю курпёўскіх выцінанак можна паглядзець у Музеі курпёўскай культуры ў Астралэнцы (Ostrołęka) – гарадку, распаложаным на Нарве (Narew), на поўначы Мазавецкага ваяводства. Адкрытая ў 2018 годзе экспазіцыя расказвае пра гісторыю і развіццё гэтай галіну народнага мастацтва, кажа дырэктарка музейнай установы Марыя Самсэль(Maria Samsel):
- Пачатак курпёўскай выцінанкі – гэта 80-я гады XIX стагоддзя. З гэтага часу паходзяць першыя згадкі пра курпёўскую выцінанку, у прыватнасці пра тое, што курпы ўпрыгожвалі свае хаты выцінанкамі з белай крэпавай паперы. На пачатку, гэта былі стужкі, дэкаратыўная выразаныя нажніцамі для стрыжкі авечак. Яны найчасцей маскіравалі знішчаныя рамы вобразаў. Падобнымі дэкаратыўнымі стужкамі курпы ўпрыгожвалі паліцы, кухонныя выцяжкі. Пазней гаспадыні на Курпах пачалі вырэзваць папяровыя фіранкі на вокны.
Курпёўская выцінанка на выставе ў Музеі курпёўскай культуры ў Астралэнцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Можна сказаць, што пераломным момантам у традыцыі курпёўскай выцінанкі было распаўсюджанне каляровай глянцаванай, інакш бліскучай паперы. Гэта адбылося дзякуючы запуску ў 60-х гадах XIX стагоддзя новай машыны ў папяровай фабрыцы ў гарадку Язёрна (Jeziorna) ля Варшавы. З гэтага моманту папера стала больш даступнай у вёсцы, куды яе пастаўлялі вандроўныя гандляры:
- Частка этнографаў і гісторыкаў мастацтва сцвярджае, што да распаўсюджвання выцінанкі на Курпах прычынілася таксама габрэйскае насельніцтва, у прыватнасці іхная традыцыя выцінанкі. Аднак у габрэяў, якія пражывалі ў навакольных гарадках, выцінанка мела, перш за ўсё, рэлігійны характар і была прывязаная да габрэйскіх святаў. Гэта сапраўды магла быць крыніца натхнення для самой ідэі і тэхнікі выканання.
Курпёўская выцінанка на выставе ў Музеі курпёўскай культуры ў Астралэнцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Курпёўская выцінанка, як асобна галіна народнага мастацтва, мае свае разнавіднасці і мясцовыя адметнасці. Аднак нягледзячы на колькасць тыпаў, формаў, матываў і індывідуальных аўтарскіх уплываў - усе выцінанкі з Курпаў маюць супольныя рысы. Іх таксама аб’ядноўвае матэрыял і пры лада працы, то бок папера і нажніцы, кажа Марыя Самсэль:
- Для курпёўскай выцінанкі характэрнае выкарыстанне адной і той жа прылады працы – то бок нажніцаў для стрыжкі авечак. Згаданыя нажніцы, скажам так, спружыняць і таму ідэальна падыходзяць для вырэзвання далікатных ажураў і мудрагелістых узораў. Гэтага нельга зрабіць кравецкімі нажніцамі або нажніцамі для паперы. У традыцыйнай курпёўскай выцінанцы прылада працы ад пачатку тая ж самая.
Курпёўская выцінанка на выставе ў Музеі курпёўскай культуры ў Астралэнцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
У асноўным выцінанкі з рэгіёну Курпы Зялёныя можна падзяліць на два тыпы:
- Гэта выцінанка мышынецкая (ад вёскі Мышынец- рэд.) і кадзідляньская (ад вёскі Кадзідла- рэд.). Яны адрозніваюцца, між іншым, матывамі, хоць формы падобныя, то бок надалей гэта «зорка» і «лелюя». «Лелюя» - уяўляе сабой вертыкальную, двухчастковую кампазіцыю, якая складаецца з асновы і кароны. Былі таксама іншыя падобныя на лелюю кампазіцыі. Фігурныя выцінанкі ў мышынецкай традыцыі сустракаліся рэдка, хоць былі народныя мастачкі, якія рабілі і такія выцінанкі. Тут характэрныя птушкі, пеўні, паўліны. Сустракаліся таксама іншыя мясцовыя традыцыі. Напрыклад, у выцінанцы з рэгіёну горада Кольна характэрны быў від «лелюі», які называлі «манстранцыя». Згаданая выцінанка мела рэлігійны характар. Свае адметныя формы мелі таксама выцінанкі з рэгіёну вёскі Чарня, Баранова, Чарнотжэў. Тым не менш, да нашых часоў захаваліся ў асноўным два тыпы выцінанак, то бок мышынецкая і кадзідляньская.
Курпёўская выцінанка на выставе ў Музеі курпёўскай культуры ў Астралэнцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Мышынецкая і кадзідляньская выцінанкі адрозніваюцца, перш за ўсё, тэхнікай выканання і матывамі:
- Для мышынецкай выцінанкі характэрныя геаметрычных узоры, у тым ліку ромбападобныя, геаметрычныя сеткі, а таксама тоўсты зрэз. Тут бачная раўнавага паміж ажурам і поўнымі часткамі выцінанкі. У сваю чаргу, у кадзідляньскай выцінанцы дамінуюць зааморфныя і антрапаморфныя матывы. Часта тут бачныя птушкі, а ў кароне – лісты, чалавечыя постаці, фігуры жывёлаў.
Курпёўская выцінанка на выставе ў Музеі курпёўскай культуры ў Астралэнцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Курпёўская выцінанка - гэта жывая форма народнага мастацтва. Яна развівалася, мянялася; узнікалі арыгінальныя – аўтарскія формы:
- Прыкладам такой выцінанкі, то бок спалучэння сіметрычнай і асіметрычнай фігурнай формаў з’яўляецца тып «зорка». Гэта найчасцей 16 - або 32-прамяністая, сіметрычная кампазіцыя. У ёй матывы ідуць з сярэдзіны, дзе змешчаная асіметрычная фігуральная форма, напрыклад, выява Маці Божай. Прыкладам аўтарскай выцінанкі з’яўляецца гэтак званы тып «лес». Яго за намовай этнографаў напрыканцы 1950-х гадоў выдумала вядомая курпёўская мастачка Станіслава Бакула з вёскі Стшалкі (Strzałki) ля Кадзідла. Гэта сіметрычная, трохпавярховая кампазіцыя. Згаданы від зараз лічыцца, як канон курпёўскай выцінанкі.
Курпёўская выцінанка на выставе ў Музеі курпёўскай культуры ў Астралэнцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Калісьці традыцыя выцінанкі на Курпах перадавалася з пакалення ў пакаленне. Зараз гэта адбываецца, у асноўным, шляхам заняткаў з выдатнымі майстрамі гэтай галіны:
- Зараз традыцыя выцінанкі перадаецца ў сям’іі ў меншай ступені. Раней бабуля вучыла свае дачкі, а яны - свае іг.д. Такая форма перадачы ведаў назіралася да канца 1970-х гадоў. Перадаваліся характэрныя ўзоры, па якіх можна было здагадацца, з якой сям’іі мастачка. Зараз перадача культурнага зместу і майстэрства ў сем'ях ужо не дзейнічае на такім узроўні, як раней. Цяпер гэта адбываецца шляхам розных праектаў, курсаў, майстэрняў, падчас якіх выдатныя мастачкі перадаюць ахвотным свае веды. Зацікаўленне ёсць, пра гэта сведчаць вынікі конкурсу, арганізаванага Цэнтрам культуры ў Кадзідле. Паяўляюцца таксама новыя прозвішчы мастачак. Зразумела іх значна менш, чым у 1950-х і 1960-х гадах. Тым не менш, курпы, якія вельмі прывязаныя да сваёй традыцыі, змагаюцца за тое, каб выцінанка –адзін з сімвалаў рэгіёну Курпы захавалася і мела сваіх годных пераемнікаў.
- падкрэслівае дырэктарка Музея курпёўскай культуры Марыя Самсэль(Maria Samsel).
Курпёўская выцінанка на выставе ў Музеі курпёўскай культуры ў Астралэнцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Эксперты падкрэсліваюць, што нематэрыяльная культурная спадчына, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне, дае супольнасцям адчуванне самабытнасці і пераемнасці, служачы сувязным звяном паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй.
Курпёўская выцінанка на выставе ў Музеі курпёўскай культуры ў Астралэнцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Хоць формы нематэрыяльнай культурнай спадчыны развіваюцца ў адказ, між іншым, на змяненне сацыяльных умоў, то адначасова захоўваючы сваё ключавое значэнне і важнасць. Не іначай адбываецца з курпёўскай выцінанкай. Дзякуючы згаданай форме народнага мастацтва курпы могуць працягваць свае каштоўнасці, традыцыі і памяць продкаў, адначасова будуючы супольнасць пакаленняў.
Курпёўская выцінанка на выставе ў Музеі курпёўскай культуры ў Астралэнцы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Анна Задрожна