Беларуская Служба

У Бельску прайшоў найбуйнейшы ў свеце такі фестываль — «Бардаўская Восень»

28.10.2024 13:27
На Падляшшы прайшоў Фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская Восень».
Аўдыё
  • У Бельску прайшоў найбуйнейшы ў свеце такі фестываль — «Бардаўская Восень»
 - 2024
Бардаўская восень- 2024https://tutaka.org/pl/festiwal-bardauskaja-vosien/

Гэта найбуйнейшы фестываль беларускіх бардаў у Еўропе і ў свеце. Атмасфера мерапрыемства выяўляе акустычнае гучанне рока, фольк-рока і блюза, хоць ёсць месца і для іншых музычных жанраў. З 2022 года арганізатарам фестывалю Беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская Восень» выступае фонд «Тутака».


Бардаўская восень- 2024 Бардаўская восень- 2024

Сёлета галоўны канцэрт, ужо традыцыйна, прагучаў у Бельску Падляшскім, дзе з беларускімі музыкамі песні спяваў увесь зал. «Добра, што засталося яшчэ такое мерапрыемства»,  — падкрэслівае музыка Лявон Вольскі.

— Раней гэта было такое свята Бельска Падляшскага — запоўненыя запрошанымі гасцямі і публікай мерапрыемства гасцініцы, дамы культуры, пастаянна была тусоўка, вялікая падзея для Бельска і ўсяго рэгіёну. Я, напрыклад, калісьці выступаў у рамках фестывалю выступаў яшчэ ў Орлі ці ў Гарадку. Ну і вядома — конкурс, гэта для выканаўцаў з Беларусі таксама была важная падзея, паказаць сябе, дзесьці там, засвяціцца,  — успамінае Вольскі.

— Не гледзячы на фінансавыя цяжкасці з арганізацыяй фестывалю, думаю, што нашае мерапрыемства даволі багатае,  — падкрэслівае галоўны арганізатар фестывалю, старшыня фонду «Тутака» Павел Станкевіч. — Музыка заўсёды была важная, а калі мы сталі арганізоўваць канцэрты, далучылі яшчэ слова, далучылі паэтаў, літаратурныя сустрэчы, тэатр, кінапаказы. Сёлета мы адзначалі сумную гадавіну — ужо год няма з намі бельскай паэтэсы Надзеі Артымовіч.

«Барды», гэтак жа, як і фестываль «Басовішча» — культавае мерапрыемства з 29-гадовым стажам. Апошнія гады фонд «Тутака» намагаецца змяніць чыста музычны характар фестывалю, паказаць тое, што адбываецца ў беларускай прасторы аўтарскай песні, на музычна-літаратурны фармат.

Падрыхтавала Ганна Пятроўская і Марко Заброцкі

 

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы