Беларуская Служба

У пятніцу ў Літве пачынаюцца Дні польскай культуры

20.11.2024 09:00
Канцэрты, кінапаказы і спектаклі для дзяцей і падлеткаў. Гэта некаторыя элементы праграмы 11-га фестывалю Дні польскай культуры.
.
..

На сцэне Польскага дому выступіць Sinfonietta Cracovia, адзін з самых выбітных камерных аркестраў у Польшчы. Ён зайграе ўнікальную праграму пад кіраўніцтвам дырыжора Радаслава Лябахулы. Аркестр выступіць разам з вядомым піяністам Аляксандра Дэмбіча, вядомы са спалучэнняў класічнай музыкі з сучаснай. Гэта зробіць канцэрт разнастайным.

У рамках фестывалю будуць паказаныя польскія фільмы і пастаўленыя польскія спектаклі.

Завершыцца фестываль канцэртам класічнай музыкі «Дарогамі да незалежнасці», дзе будуць прадстаўлены творы Фрыдэрыка Шапэна, Станіслава Манюшкі і польскія нацыянальныя танцы.

Фестываль будзе доўжыцца да 27 лістапада.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры