Беларуская Служба

«Галоўнае — гаварыць на роднай мове, а якая яна ў вас — гэта не мае значэння для нашага журы»

09.12.2024 18:40
Пераможцы дэкламатарскага конкурсу выступяць на сцэне беластоцкага «Тэатру лялек» 21 лютага.
Аўдыё
  • Беластоцкі Фонд «Тутака» ўжо ў чацвёрты раз праводзіць Дэкламатарскі конкурс прымеркаваны да Дня Роднай мовы.
               .
Беластоцкі Фонд «Тутака» ўжо ў чацвёрты раз праводзіць Дэкламатарскі конкурс прымеркаваны да Дня Роднай мовы.Фонд «Тутака»

Слухайце аўдыё!


Беластоцкі Фонд «Тутака» ўжо ў чацвёрты раз праводзіць дэкламатарскі конкурс прымеркаваны да Дня Роднай мовы.

Прымаюцца заяўкі ад удзельнікі ва ўзросце ад пяці да ста гадоў з любой кропкі свету. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх прыхільнікаў беларускай мовы. Пра падрабязнасці конкурсу распавядае каардынатарка Наста Суханосік.

Рэгламент і анкету IV Міжнароднага Дэкламатарскага конкурсу з нагоды Дня роднай мовы можна знайсці на сайце tutaka.org
З каардынатаркай конкурсу Настай Суханосік з Фонду «Тутака» размаўляў Зміцер Косцін.

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы