Намеснік міністра аховы навакольнага асяроддзя і прэзідэнт COP24 Міхал Куртыка (Michał Kurtyka) паведаміў, што 18 і 19 верасня ў Варшаве адбудзецца форум па прасоўванні электрамабільнасці Global E-mobility Forum.
Да ўдзелу ў адным з найбуйнейшых форумаў у свеце былі запрошаныя прадстаўнікі 43 краін свету, якія з’яўляюцца членамі „Driving Change Together” - найбуйнейшай сусветнай кааліцыяй па электрамабільнасці.
Міністр Куртыка нагадаў, што арганізаваць форум аб’яцаў прэм'ер Матэвуш Маравецкі на кліматычным саміце ў горадзе Катавіцы.
Палітык падкрэсліў, што Польшча хоча стаць адным з сусветных лідараў электрамабільнасці.
Міхал Куртыка: Мы разумеем, што развіццё транспарту з нізкім узроўнем выкідаў - гэта шанец на паляпшэнне якасці паветра, абмежаванне шуму ў гарадах, а таксама рэзкае скарачэнне транспартных выдаткаў. Хоць набыццё транспартнага сродку, гэта надалей вялікі выдатак, то ўжо яго эксплуатацыя не такая дарагая, паколькі гэта больш простая машына.
Намеснік міністра аховы навакольнага асяроддзя падкрэсліў, што Польшча зацікаўлена ў прасоўванні сваёй прамысловасці. Сёння краіна з'яўляемся найбуйнейшым вытворцам і экспарцёрам электрычных аўтобусаў у Еўропе.
аз