Беларуская Служба

У Польшчы крамам забаранілі марнаваць прадукты харчавання

22.07.2019 16:23
Установы гандлю абавязаныя заключыць з грамадскай арганізацыяй пагадненне аб бясплатнай перадачы прадуктаў, тэрмін спажывання якіх заканчваецца.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnepixabay

Сенат Польшчы выступіў з ініцыятывай прыняцца закону, а пазней парламент прыняў, які забараняе марнатравіць прадукты харчавання, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

Згода з законам, які нядаўна прынялі абедзве палаты парламенту, установы гандлю плошчаю больш за 250 квадратных метраў абавязаныя заключыць з грамадскай арганізацыяй пагадненне аб бясплатнай перадачы прадуктаў, тэрмін спажывання якіх заканчваецца.

Калі ж нейкая крама пагадненне заключыць, але прадуктаў не будзе перадаваць дабрачыннай арганізацыі, будзе прымушаная ўнесці адпаведную аплату з разліку 10 грошаў (прыкладна 5 беларускіх капеек) за 1 кг змарнаванага харчавання. За непадпісанне пагаднення пагражае штраф у памеры мінімум 5 тыс. злотых (1 тыс. 165 еўра), паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

вс